Улада

Што ня здохла — прырэзалі

Скандал на мірскай птушкафабрыцы дзяржава вырашыла паводле прынцыпу: няма фабрыкі — няма праблемы.

Скандал на мірскай птушкафабрыцы дзяржава вырашыла паводле прынцыпу: няма фабрыкі — няма праблемы.

Піша Ірына Чарняўка.

За апошнія тры тыдні пушчаныя пад нож ці прададзеныя насельнікам 120 тысяч курэй са 190 тысяч, што звычайна гадавала мірская птушкафабрыка. З васьмі цэхаў закрыліся пяць. 70 работнікаў фабрыкі са 130 адпраўленыя ў неаплачаныя адпачынкі.

— Мы ўсе ў трансе! — кажа адна з работніц. — Немаведама, ці заўтра яшчэ будзем працаваць, ці нас ужо выкінуць. Мы ня ведаем, што рабіць. Мы ж хацелі хоць якойсьці праўды. А так — палучыўся адзін зьдзек!

Ліквідацыя птушкі пачалася, калі прадпрыемства яшчэ належала менскай фірме «Сіні лён». Але днямі Вышэйшы гаспадарчы суд вынес рашэньне вярнуць мірскую птушкафабрыку ў рукі дзяржавы. Дамова пра яе продаж скасаваная «дзеля невыкананьня ўмоваў».

Мірская птушкафабрыка нядоўга пабыла прыватнай — ад жніўня 2005 г. Скандал вакол яе выйшаў на паверхню ўвесну. Работнікі прадпрыемства паведамілі ў мэдыі, што новы ўласьнік, фірма «Сіні лён», ад сакавіка не забясьпечвае кармамі птушку. Куры страцілі пер’е, работнікі фабрыкі штодня выносілі па некалькі соцень дохлых птушак. Празь няўплату на прадпрыемстве адключылі электрычнасьць, ацяпленьне ды тэлефоны. Людзям некалькі месяцаў не плацілі заробкаў. На скаргі работнікаў ва ўсе інстанцыі рэакцыяй з боку мясцовага ды сталічнага чынавенства былі толькі абяцанкі разабрацца. У чэрвені супрацоўнікі птушкафабрыкі ўжо былі гатовыя выйсьці на масавую дэманстрацыю і сапсаваць мясцовым уладам традыцыйны фэст старажытнай культуры.

— Мы напішам плякаты ды перакрыем дарогу! — заявілі яны праз мэдыі.

Гарадзенскі аблвыканкам адразу знайшоў грошы на кармы ды заробкі, а зь Менску ў Мір прыехала сумесная праверка ад Камітэту дзяржкантролю, пракуратуры ды Рады бясьпекі.

Празь некалькі тыдняў два чыноўнікі Мінсельгасхарчу, што непасрэдна афармлялі продаж птушкафабрыкі фірме «Сін лён», былі звольненыя з пасадаў.

Высьветлілася, што фірма ня толькі не выконвала абавязкаў па ўтрыманьні фабрыкі, яна атрымала прадпрыемства, ні капейкі за яго не заплаціўшы. Але ў Міністэрстве кажуць, што іх супрацоўнікаў у гэтай сытуацыі зрабілі «стрэлачнікамі» — хоць яны ні на крок не адступілі ад патрабаваньняў прэзыдэнцкага ўказу №138. Гэты дакумэнт зьмяшчае надзвычай ільготныя ўмо-вы атрыманьня ўласнасьці. Згодна зь ім, новыя гаспадары фабрыкі на працягу трох год мусілі былі заплаціць толькі 20% яе ацэначнай вартасьці (мірская птушкафабрыка ацэненая ў 6,200 млрд, значыць «Сіняму льну» яна мусіла дастацца троху болей за 1,2 млрд). Першы плацеж плянаваўся ў ліпені гэтага году, амаль праз год пасьля продажу, але так і не адбыўся.

— Фабрыка й дагэтуль была стратная, — гавораць у Белптушкапраме. — Абсталяваньне зношанае, народу шмат, прадукцыя не прадаецца. Аднаўляць яе, грошы ўкладаць ніхто не зьбіраўся. Таму і было вырашана яе прадаць. Але вось няўдалы інвэстар нам трапіўся…

Гаспадар фірмы «Сіні лён», прадпрымальнік Сьляпцоў, абвінавачаны ў фальшаваньні накладных на атрыманьне кармоў для птушкі, у чэрвені быў асуджаны да трох год пазбаўленьня волі.

Работнікі птушкафабрыкі не шкадуюць, што паднялі шум вакол свайго прадпрыемства, але тое, як дзяржава разабралася з праблемамі, іх зусім ня радуе.

— Нам увесь час казалі: «Нічога зрабіць ня можам, бо фабрыка прададзеная паводле ўказу прэзыдэнта». Значыцца, мы павінны прэзыдэнту дзякаваць за тое, што цяпер ня маем працы?! — абураюцца яны.

Птушкафабрыка была самым вялікім прадпрыемствам у Міры. Пакуль у апошніх трох яе цэхах застаюцца працаваць каля 50 чалавек. Яшчэ 16 былі пераведзеныя на мясцовы сьпіртзавод. Каля дзясятка ўладкаваліся па розных установах самастойна. Астатнія — бяз працы. Што там зьверху вырашаюць пра іх лёс — работнікі ня ведаюць.

— Яшчэ працуем, але прыяжджалі ўчора з «Птушкапраму» і казалі, што да ацяпляльнага сэзону ўсю птушку прададуць, а фабрыку — на кансэрвацыю. Да маразоў пратрымаюць — і ўсіх вон! — гавораць работнікі.

У «Белптушкапраме» кажуць, што фабрыка застанецца працаваць, але як прадпрыемства лякальнага ўзроўню, у межах трох цэхаў. Яе перададуць у камунальную ўласнасьць, а пасьля Карэліцкі раён далучыць яе да калгасу «Мірскі». Калгас і ўладкуе ў сябе астатніх работнікаў фабрыкі.

Мір

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць