Грамадства55

У Генштабе патлумачылі, у якіх узброеных канфліктах краіну будуць пераводзіць на «вайсковыя рэйкі», а ў якіх не

Класіфікацыя канфліктаў дазваляе правільна рэагаваць на рызыкі, выклікі і пагрозы, патлумачыў у эфіры СТБ намеснік начальніка Генеральнага штаба па навуковай рабоце Узброеных Сіл Беларусі Віктар Тумар.

Намеснік начальніка Генеральнага штаба па навуковай рабоце Узброеных Сіл Беларусі Віктар Тумар

Паводле Тумара, вайсковы канфлікт уключае ў сябе ўзброены канфлікт.

Узброены канфлікт можа быць міждзяржаўны і ўнутраны. 

А бывае вайна — міждзяржаўная і кааліцыйная. Гэта ўжо сацыяльная буйная зʼява, калі будуць задзейнічаны ўсе сілы дзяржавы для адбіцця непасрэдна агрэсіі, кажа Тумар. 

«Узброены канфлікт можна разглядаць як пэўны інцыдэнт, які трэба купіраваць у тым ці іншым месцы», — тлумачыць ён. 

Паводле яго, кожны ўзброены канфлікт — наступны ўзровень выцякае з папярэдняга. Але «магчыма такое, што можа пераскокваць у рамках хуткай эскалацыі абстаноўкі».

«І вось гэтая класіфікацыя дазваляе нам правільна рэагаваць на рызыкі, выклікі і пагрозы. Пры гэтым правільна размяркоўваць сілы і не ўцягваць дзяржаву адразу ж: не ставіць эканоміку на вайсковыя рэйкі, не ладзіць нейкіх мабілізацый, а купіраваць своечасова і правільна. Эфектыўна выкарыстоўваць сілы і сродкі Узброеных Сіл», — патлумачыў Тумар.

Каментары5

  • Калі б так
    23.01.2024
    Ёсік, адказ хібны. 

    Гэта ўсё з-за насельніцтва, якое да скону вырашыла трымацца за русскій мір. 
  • насельнік
    23.01.2024
    Калі б так, не трэба за ўсіх насельнікаў казаць
  • Калі б так
    23.01.2024
    насельнік, я не кажу за ўсіх, вядома ж. Але прынамсі за 80 адсоткаў, якія нават не асэнсоўваюць праблемы. І за 80 адсоткаў з пазасталых, якія мо й разумеюць, але нічога ня робяць, каб прасунуць беларушчыну хаця б у сваім асяроддзі. 

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць