Свет

26-гадовую Дар'ю Трэпаву, якая ўзарвала ваенкара Татарскага, асудзілі на 27 гадоў калоніі

Сёння ў Санкт-Пецярбургу вынеслі прысуд Дар'і Трэпавай, якая перадала статуэтку з выбухоўкай ваенкару Уладлена Татарскаму, у выніку чаго той загінуў.

Дар'я Трэпава. Фота: Dmitri Lovetsky / AP

На мінулым тыдні Дар'я Трэпава выступіла ў судзе з апошнім словам. Яна сказала, што шкадуе пра тое, што адбылося, і выбачылася перад пацярпелымі, якія «перажылі боль і жах» у кафэ пасля выбуху бомбы.

«Мне хочацца падтрымаць вас зараз у тым, праз што вы праходзіце. Адзін сябар сказаў мне, што Бог заўсёды падтрымлівае нас на нашым шляху і ідзе побач з намі. І нам трэба паспрабаваць захаваць сябе», — сказала Трэпава, звяртаючыся да адной з пацярпелых.

Каментуючы абвінавачанне, дзяўчына сказала, што яна даверылася журналісту Раману Папкову, і калі б у справе захавалася перапіска з арганізатарамі, то яе судзілі б зараз «за што заўгодна, але не за тэракт»: «Мяне фактычна паслалі з бомбай на смерць».

Трэпава адзначыла, што з самага пачатку супрацоўнічала са следствам і расказала ўсё, што ведае. Віну яна не прызнала і прасіла суд адправіць справу на даследаванне, а таксама зняць абвінавачанне па артыкулах аб тэракце і захоўванні зброі.

Пракуратура запытала 28 гадоў калоніі для Трэпавай, а таксама адзін год і 10 месяцаў — для Дзмітрыя Касінцава, у кватэры якога яна знаходзілася пасля выбуху.

***

Выбух у кавярні Пецярбурга, у выніку якога загінуў Татарскі, адбыўся 2 красавіка. Па версіі следства, Трэпава прынесла на сустрэчу з Татарскім статуэтку, якая ўзарвалася, забіўшы «ваенкара» і параніўшы 52 чалавекі.

Пасля гэтага яна, як сцвярджае следства, паспрабавала схавацца ў кватэры ў Касінцава.

Па словах самой Трэпавай, яна не ведала, што ў статуэтцы знаходзіцца выбухоўка. На адным з пасяджэнняў яна казала, што заданне пазнаёміцца ​​з Татарскім далі ёй Папкоў, які пражывае ва Украіне, і чалавек з псеўданімам Гештальт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі23

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць