Мэйсі Дэвіс-Сазэрленд яшчэ ў 2012 годзе заўважыла ў сябе дзіўны валасок на руцэ. Але дзяўчына вырашыла не пазбаўляцца яго, а прасачыць, наколькі вялікі ён вырасце.
Шмат гадоў Мэйсі адгадоўвала волас і марыла пра тое, каб трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса. Некалькі разоў валасок вырастаў да 15 сантыметраў, але затым ён ці выпадаў, ці Мэйсі выпадкова яго вырывала.
Сёлета дзяўчыне нарэшце ўдалося зафіксаваць рэкорд: волас на яе руцэ мае даўжыню 18,4 см. Гэта — сусветны рэкорд для жанчын.
Амерыканка спадзяецца ў будучыні пабіць рэкорд Дэвіда Рыда, які мае волас на руцэ даўжынёй 21,7 см.
Каментары