Вайна22

Пуцін па неафіцыйных каналах прапануе ЗША абмеркаваць меры бяспекі для Кіева — медыя

Расійскі прэзідэнт не супраць разгледзець адмову ад патрабавання нейтральнага статусу для Украіны і нават адмовіцца ад супрацьдзеяння патэнцыйнаму сяброўству ў НАТА.

Сяргей Шайгу і Уладзімір Пуцін. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Уладзімір Пуцін дае зразумець ЗША, што гатовы абмеркаваць завяршэнне вайны ва Украіне, піша The Moscow Times са спасылкай на Bloomberg. 

Як паведамляюць крыніцы Bloomberg, расійскі прэзідэнт сігналізуе праз неафіцыйныя каналы, што гатовы абмеркаваць будучыя меры бяспекі для Кіева.

Суразмоўцы выдання, блізкія да Крамля, паведамілі, што сігналы былі перададзеныя высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам у снежні праз пасярэдніка, якога яны адмовіліся называць.

Па іх словах, Пуцін не супраць разгледзець адмову ад патрабавання нейтральнага статусу для Украіны і нават адмовіцца ад супрацьдзеяння патэнцыйнаму членству ў НАТА — пагроза якога была цэнтральным абгрунтаваннем для ўварвання.

Аднак сустрэчныя ўмовы ўключаюць пункты, якія Кіеў катэгарычна абвяргае — прызнанне кантролю Крамля над тэрыторыямі, якія ён акупаваў з 2014 года, што складае прыкладна 18% Украіны.

Амерыканскія чыноўнікі, якія размаўлялі з Bloomberg, далі зразумець, што настроены скептычна.

«Мы не ведаем пра меркаваныя змены ў пазіцыі Расіі», — пракаментавала прадстаўніца Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Адрыен Уотсан. Яна падкрэсліла, што рашэнне аб тым, калі і як весці перагаворы з Расіяй, будзе прымаць Украіна.

Пра ўтоеныя сігналы Расіі Захаду ў снежні паведамляла газета The New York Times.

Крыніцы выдання кажуць, што з верасня Пуцін праз пасярэднікаў паведамляе, што гатовы да спынення агню пры пэўных умовах.

Каментары2

  • Шляхцич Завальня
    26.01.2024
    путин- ЧМО
  • Харкiв
    27.01.2024
    Вайна будзе iсцi пакуль украiнцы не выйдуць да сваiх гiстарычных межаý украiнскай нацыi: Краснадарскi край, Растоýская, Белгародская, Курская i часткi Бранскай ды Варонежскай вобласцей. Тады можа i прымуць капiтуляцыю Ресеi, калi ýзровень рэпарацый задаволiць украiнцаý

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры6

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры6

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць