Свет22

Прэзідэнт Кыргызстана прыгожа патлумачыў, чаму яму варта балатавацца на другі тэрмін

Садыр Жапараў плануе балатавацца на другі тэрмін, паведамляе «Спутнік Кыргызстан» са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Аската Алагозава.

Садыр Жапараў. Фота: Contributor / Getty Images

«Улічваючы тое, што запускаюцца і плануюцца доўгатэрміновыя міжнародныя праекты, якія маюць стратэгічнае значэнне для краіны, удзел Садыра Жапарава ў выбарах на другі тэрмін стане паслядоўным крокам у палітыцы», — сказаў ён.

Жапараў заняў прэзідэнцкі фатэль у пачатку 2021 года. Згодна з дзейнай на той момант Канстытуцыі краіны кіраўнік дзяржавы абіраўся на шасцігадовы тэрмін. Такім чынам, наступныя выбары прэзідэнта павінны прайсці ў 2027-м. Пасля ўнясення змяненняў у асноўны закон у 2021 годзе лідару Рэспублікі было дазволена абірацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду двойчы.

Напярэдадні віцэ-прэм'ер Кыргызстана Эдыль Байсалаў заявіў, што цяперашні прэзідэнт краіны будзе балатавацца на другі тэрмін, каб не пакінуць на паўдарозе рэформы, пачатыя ў Рэспубліцы.

Каментары2

  • Ёсік
    30.01.2024
    А без яго рэформы не будуць ісьці. Такія там і рэформы, што толькі ён можа імі кіраваць. У нас такі ж рэфарматар, у гэтым годзе 30 гадоў, як рэфармуе нешта пад сябе. Толькі ўсё зачыняецца, банкруціцца, зьмяншаецца, галеча ды безнадзейнасьць. Што на тым фатэлі, што так сваю сраку прыбраць не хочуць, сідзячы на ім? Палёт думкі зразумелы - я вось гэта рабіў, вось тое, трошкі не пасьпеў, як з тымі праектамі? Ну дык адыйдзіся і з боку глядзі. Нешта няма такіх трагедый у дэмакратычных краінах - адбыў адзін-два тэрміны, і пайшоў працаваць, кім раней працаваў. Толькі ў нас нараджаюцца і працуюць прэзідэнтамі. Самая цікавае, што байструкі - адзін бацьку не ведае, другі маці, бо ад прэзідэнта не можа ніхто іншы нарадзіцца, як толькі будучы прэзідэнт.
  • Ага
    30.01.2024
    Ёсік, ну вось ізноў лукашэнка вінаваты, што дэнацыялізаваны народзец ня ў стане ўсвядоміць, да якога свету ён належыць, ды рухацца ў тым кірунку. 

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць