Улада11

Лукашэнка падпісаў шэраг законаў аб ратыфікацыі Мытнага саюза

Нарматыўныя акты ў аўторак, 5 студзеня, размешчаныя на афіцыйным прававым інтэрнэт‑партале.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг законаў аб ратыфікацыі пагадненняў у рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Нарматыўныя акты ў аўторак, 5 студзеня, размешчаныя на афіцыйным прававым інтэрнэт‑партале.

Пагадненне аб Мытным саюзе паміж трыма дзяржавамі ўступіла ў дзеянне з 1 студзеня 2010 года.

У прыватнасці, Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі Пратакола аб адзінай сістэме тарыфных прэферэнцый Мытнага саюза, пагадненне аб парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю ў дзяржавах‑удзельніцах Мытнага саюза, пагадненне аб сакратарыяце Камісіі саюза, пагадненне аб відах мытных працэдур і мытных рэжымаў, пагадненне аб парадку дэкларавання тавараў.

Акрамя таго, падпісаны: закон аб ратыфікацыі пагаднення аб умовах і механізме прымянення тарыфных квот, законы аб ратыфікацыі пратакола аб прадастаўленні тарыфных льгот, пратакол аб умовах і парадку прымянення ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлін, адрозных ад ставак Адзінага мытнага тарыфу.

Таксама Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі пагаднення аб парадку дэлегавання мытнага кошту тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Мытнага саюза, пагаднення аб парадку ажыццяўлення кантролю правільнасці вызначэння мытнага кошту тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Мытнага саюза, пагаднення аб парадку вылічэння і выплаты мытных плацяжоў у дзяржавах — удзельніцах саюза, пагаднення аб правілах вызначэння паходжання тавараў з краінаў, якія развіваюцца і найменш развітых краін.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола пра абмен інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў, паміж мытнымі органамі Беларусі, Расіі і Казахстана, і закон пра ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях перамяшчэння асобных відаў тавараў праз мытную мяжу Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»27

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць