Вайна2424

Новы камандуючы тэрабаронай Украіны кіраваў унутранымі войскамі пры разгоне Майдана

Камандуючым войскамі тэрытарыяльнай абароны Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Ігара Плахуту. На час Рэвалюцыі Годнасці той працаваў у МУС і кіраваў сіламі ўнутраных войск падчас разгону Майдана, піша «Украінская праўда».

Фота: УНІАН

Уначы 10 снежня 2013 года праваахоўнікі зачысцілі ўрадавы квартал ад барыкад Еўрамайдана. Пазней Плахута, у той час начальнік упраўлення Паўднёвага тэрытарыяльнага камандавання ўнутраных войскаў МУС, заявіў, што для расчысткі вуліц прыцягнулі каля 400 байцоў Унутраных войскаў і спецатрада «Беркут».

Паводле яго слоў, «людзі ў чорным, якія разбіралі барыкады, былі камунальнікамі».

Тады ж Плахута даваў справаздачу аб нібыта двух пацярпелых «беркутаўцах».

21 студзеня 2014 года, як пісалі СМІ, сілавік выйшаў да мітынгоўцаў для перамоваў, і што гэта быў менавіта дзейны камандуючы войскамі тэрытарыяльнай абароны.

У 2005-2008 гадах Плахута служыў камандзірам асобнай прэзідэнцкай брыгады.

Па стане на 2009 год быў камандзірам 169-га навучальнага цэнтра. Пасля — начальнікам упраўлення Паўднёвага тэрытарыяльнага камандавання ўнутраных войскаў МУС.

Раней сілы тэрытарыяльнай абароны ўзначальваў Анатоль Баргілевіч (яго прызначылі галоўным у Генштаб УСУ).

Каментары24

  • Адам Иосифович
    11.02.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 12345
    11.02.2024
    Украинский Суровикин.
  • Правдоруб
    11.02.2024
    В принципе, всё понятно с Зеленским...

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць21

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць21

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць