Грамадства4242

«Парабала Лукашэнкі»: гэты артыкул расійскага Forbes Крэмль прымусіў выдаліць. Пераказваем яго змест

Расійскі Forbes апублікаваў, але ў хуткім часе выдаліў вялікі артыкул з аналізам дзеянняў і сітуацыі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама планаў Крамля ў адносінах да Беларусі. Але артыкул захаваўся ў вэб-архіве.

Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аўтар артыкула — спецыяліст па постсавецкай прасторы, эксперт Фонду Карнегі за міжнародны мір Кірыл Крывашэеў аналізуе апошнія чатыры гады праўлення Лукашэнкі і прыходзіць да высновы, што дыктатар абмяняў суверэнітэт краіны на працяг сваіх уласных паўнамоцтваў.

Крывашэеў адзначае, што «тое, што пабудаваў Лукашэнка на працягу свайго бягучага тэрміну, — гэта менавіта Белоруссія». Праўда, незразумела, ці гэта савецкая, але не сацыялістычная рэспубліка, ці асацыяваная з Расіяй дзяржава.

Пакуль не пайшлі танкі

Аўтар нагадвае, што да лютага 2022 года ў краіне ішлі размовы аб замене звыклай сістэмы ўлады «калектыўным Лукашэнкам» — Усебеларускім народным сходам.

У той час Лукашэнка зрабіў таксама заяву аб тым, што «ў новай канстытуцыі я з вамі прэзідэнтам працаваць не буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце».

Як піша аўтар, беларускае грамадства не верыла ў шчырасць дыктатара. «Але з іншага боку, спудзіць хоць нейкі намёк на перамены таксама не хацелася», — мяркуе эксперт.

Тое, наколькі Лукашэнка ў перыяд паміж 2020 і 2022 гадамі на самой справе дапускаў магчымасць пакінуць пасаду прэзідэнта, мы даведаемся не хутка. На погляд аўтара, пра гэта, можа быць, напіша ў сваіх мемуарах малодшы сын Лукашэнкі Мікалай.

Але, па ўскосных прыкметах вядома, што на першых парах легітымнасць беларускіх уладаў бянтэжыла нават Маскву. Аўтар нагадвае, што Сяргей Лаўроў тады гаварыў, што выбары 2020 года прайшлі «неідэальна» і падштурхоўваў Мінск да саступак апазіцыі.

Да краю прорвы і назад

Крывашэеў адзначае, што першапачаткова і беларуская апазіцыя спадзявалася на супрацоўніцтва з Крамлём. Тым больш, што ў Маскве праціўнікаў Лукашэнкі хапала, асабліва ў эканамічным блоку. Але пасля таго, як галоўнымі замежнымі партнёрамі апазіцыі сталі Польшча і Літва, «свае і чужыя вызначыліся канчаткова».

Кантакты з Масквою з мэтай паўплываць на Лукашэнку ў развязаным міграцыйным крызісе падтрымлівалі і заходнія дыпламаты.

«Лукашэнка ўзору 2021 года ўспрымаўся на Захадзе як хуліганісты падлетак, а Уладзімір Пуцін — як неідэальны, але здольны на дамовы дарослы, які можа на яго паўплываць», — піша аўтар.

Аднак з лютага 2022 года Пуцін у вачах заходніх палітыкаў «перастаў выйгрышна глядзецца на фоне свайго эпатажнага калегі, а Лукашэнка дэ-факта страціў замежнапалітычную субʼектнасць…. Хто прыдумаў слова «мінсква» — невядома, але яно вельмі дакладна адлюстроўвае рэальнасць абедзвюх краін».

Аўтар піша, што за два гады «спецаперацыі» Лукашэнка паспеў намацаць пункт апоры і цяпер сцвярджае, што мае падтрымку 87% насельніцтва, што на 7% больш, чым ён даваў сабе ў 2020 годзе. Але нашмат важней тое, што ён цвёрда ўтрымлівае манаполію ўлады ўнутры краіны. Выбары ў парламент прайшлі, і «здаецца, што самая страшная пагроза за ўсю карʼеру беларускага лідара мінула».

Аднак, адзначае Крывашэеў, такое адчуванне памылковае. «Прывязаўшы сябе да палітычнага цела Уладзіміра Пуціна, Лукашэнка шчыльна звязаў свой лёс з вынікам украінскага крызісу». У такой сітуацыі максімум, што ён можа атрымаць ад новага прэзідэнцкага тэрміну — яшчэ пяць гадоў у ролі генерал-губернатара «заходняга фарпоста Расіі».

Варыянтаў выйсці з сітуацыі, якая склалася, піша Крывашэеў, не праглядваецца. Лукашэнка мог бы прадставіць сябе ў якасці закладніка Крамля, які не меў выбару. Але гэта можа быць толькі ў выпадку няўдалага для Масквы завяршэння «спецаперацыі». Цяпер жа Лукашэнка — «адназначны бенефіцыяр актуальнага стану рэчаў, які перарадзіўся ў новым абліччы».

Чытайце яшчэ:

«Лукашэнку называлі «луноликий». Пракурор, што далучыўся да «Байпола», пра падзел калоній, цэнтральны апарат Генпракуратуры і жнівень-2020

Расія хацела, каб Беларусь была адным з «гарантаў» нейтральнасці раззброенай і кастрыраванай Украіны — апублікаваныя дакументы 2022 года

Мы не бачым ніякіх прыкметаў падрыхтоўкі да транзіту ўлады Лукашэнкам — палітолаг

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

Каментары42

  • Žvir
    02.03.2024
    Banaļščyna, nabiúšaja askomu.
  • Ёсік
    02.03.2024
    Мех з бульбай ваш Лукашэнка, а не беніфіцыяр. Неадукаваны, хамскі мужык, які вырашыў, што ён вышэй за беларусаў. Усе дыктатары так мяркуюць, але трэба памятаць, як аднаго за ногі павесілі, адзін з бункера не выйшаў, яшчэ аднаму ў дупу кавалак чаранка ад рыдлёўкі засунулі, а адзін метра тры ўніз паляцеў з пятлёй на шыі, а потым ботамі па твары атрымаў, здаецца, што гэта былі зь яго зграі, але час зьмяніўся, і далі сабе выйсьце энэргіі.
  • СМ
    02.03.2024
    Согласен со Žvir: в статье ничего нового, секрет Полишинеля. Кремль хронически повторяет ошибку Барбры Стрейзанд, что с похоронами Навального, что с этой статьёй. Этот текст прошёл бы никем не замеченный, а сейчас у каждого возникнет любопытство: а что же там такое опасное написано?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць