Свет1010

Каго не пускаюць у Латвію? Служба дзяржбяспекі апісала людзей, якім адмаўляюць ва ўездзе

Таксама асаблівую ўвагу надалі магчымым спробам вярбоўкі грамадзян Латвіі для шпіянажу ці іншай антылатвійскай дзейнасці.

Фота: worldatlas.com

Часцей за ўсё ў Латвію не пускалі мужчын сярэдняга ўзросту, якія ў інтэрв'ю з прадстаўніком спецслужбаў праяўлялі падтрымку палітыкі Крамля і расійскай агрэсіі ва Украіне. І гэта былі не толькі грамадзяне Расіі.

У сваім публічным дакладзе Служба дзяржбяспекі Латвіі дэталёва абмалявала партрэт тыповага замежніка, якому адмаўлялі ва ўездзе ў Латвію, а таксама тых, каго ўключылі ў «чорныя спісы», піша Delfi.lv.

Нягледзячы на звязаную з дзяржаўнымі таямніцамі спецыфіку працы, СДБ вырашыла праінфармаваць жыхароў Латвіі пра пагрозу, якая зыходзіць ад расійскіх спецслужбаў і гарантыях бяспекі, якія гатовая даць дзяржава.

Асаблівую ўвагу надалі магчымым спробам вярбоўкі грамадзян Латвіі для шпіянажу ці іншай антылатвійскай дзейнасці. У чарговы раз папярэдзілі аб высокіх рызыках вярбоўкі і разведкі пры наведванні Расіі ці Беларусі.

У мінулым годзе, каб не дапусціць уезду ў Латвію варожа настроеных і/або звязаных са спецслужбамі Расіі ці Беларусі замежнікаў, супрацоўнікі СДБ сумесна з іншымі службамі ўвялі ўзмоцненыя меры міграцыйнага кантролю як унутры краіны, так і на памежных кантрольна-прапускных пунктах. Асобам, наконт якіх выяўлена рызыка сувязі з выведкай РФ або Беларусі або іншыя пагрозы нацыянальнай бяспецы Латвіі, было адмоўлена ва ўездзе і знаходжанні.

Некаторым замежнікам уезд забаранілі на стадыі праходжання праз КПП, а частка замежнікаў была ўключана ў «чорны спіс» раней.

Калі ўнесеныя ў чорны спіс людзі знаходзіліся ў Латвіі, іх выдваралі з краіны з дапамогай Дзяржаўнай памежнай службы.

Каментары10

  • Мех
    11.03.2024
    А хіба ў Латвію нехта ездзіць ? Візы не выдаюць, спрошчаны прымежны рух спынены. Цяпер да Латвіі едуць толькі самі грамадзяне Латвіі, што вяртаюцца пасля наведвання Беларусі. Вязуць сувеніры з шапікаў на пл.Свабоды, добры настрой ды тое-сёе. Няўжо іх могуць не пусьціць дамоў ? Ну, так, я размаўляў на вакзале з кіроўцам Экалайна. На ягоны рэйс да Рыгі было прададзена 7 квіткоў... Гэта на Ліетуву пхнуцца, аж гузікі рвуцца. Дык тое да віленскага аэрапорту перамяшчаюцца, ці перасаджваюцыа на Польшчу ў Вільні...
  • Солнцедар
    11.03.2024
    Спадар, радости то сколько, пиши ещё, тебе дадут бочку варенья и ящик печенья. А там глядишь, и гражданство получишь, забросив свою узтурэшану атляую. )))
  • Dr. Someone
    11.03.2024
    Колькі езжу праз Латвію - магу гаварыць з уласнага досведу: трэба быць цалкам адбітым на галаву ватнікам, каб па выніках гутаркі з памежнікамі цябе не пусцілі ў Латвію. А такіх, сапраўды, хапае. Неяк ехала група дальнабойшчыкаў. Мужчын 30-50 год чалавек 25. Ну дык яны амаль перад самым пашпартным кантролем пачалі абгаворваць: "Калі ўжо нарэшце Расія калідор у Калініград праб'е...", а таксама "Калі ўжо Пуцін гэтых дурных лабусаў прыструніць...". І нават яны мяжу прайшлі ўсе. Памежнікі мабыць не пачулі гэтыя "арыгінальныя" думкі.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя3

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць