Аўто

Не толькі замяніць пакрышкі. Пра што варта паклапаціцца аўтамабілістам з надыходам цяпла

Падрыхтавалі гайд, што зрабіць аўтамабілістам на цёплы сезон.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Удзяліць максімальную ўвагу кузаву

Першым месцам, куды аўтамабілістам трэба завітаць з прыходам цёплага надвор'я, мусіць стаць не шынамантаж, а аўтамыйка.

Зіма — найгоршы перыяд для аўтамабіля. Дарогі ў нашай краіне пасыпаюць песка-салянай сумессю або тэхнічнай соллю ў залежнасці ад надвор'я. Абодва варыянты валодаюць высокай каразійная актыўнасцю.

Каб ачысціць аўтамабіль ад рэштак солі, звычайнага мыцця кузава будзе недастаткова, паколькі вадкасць з соллю і пяском пранікае ў схаваныя поласці.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Апроч кузава звонку, неабходна старанна вымыць дно аўтамабіля, у тым ліку пад элементамі пластыкавай абароны, калі такая ёсць. Таксама трэба прамыць дзвярныя праёмы і ўнутраную частку дзвярэй.

У ідэале трэба вымыць колавыя аркі пад пластыкавай абаронай, а таксама парогі, калі на іх ёсць накладкі. У такіх месцах звычайны збіраецца шмат пяску, які пастаянна набірае вільготнасць, што спрыяе з'яўленню карозіі.

Не толькі памыць, але і абараніць

Калі грошы дазваляюць, пасля дбайнага мыцця можна адпаліраваць кузаў і/або нанесці керамічнае пакрыццё.

Таксама цёплы перыяд года з'яўляецца найлепшым часам для антыкаразійнай апрацоўкі кузава. Рабіць гэта адразу з надыходам цяпла не абавязкова, але і адкладаць на канец лета — пачатак восені такія працэдуры таксама не варта, бо большасць намагаецца рабіць гэта менавіта перад надыходам зімы, праз што ў профільных сэрвісах могуць збірацца чэргі.

Замяніць дыванкі і прасушыць падлогу

Аўтамабілістам, якія маюць два камплекты дыванкоў, можна ўжо замяніць гумовыя на тэкстыльныя. Заадно трэба прасушыць падлогу, калі яна таго патрабуе. У адваротным выпадку гэта можа прывесці не толькі да з'яўлення непрыемнага паху, але і вывесці са строю некаторыя электрычныя блокі, частка з якіх знаходзіцца на падлозе. 

Праверыць сістэму кандыцыянавання

Нярэдка менавіта за зіму перастае працаваць кандыцыянер. Завітаць на сэрвіс лепей паспець да наступлення спякоты, калі ў профільных майстэрнях будуць вялікія чэргі.

Замяніць маторнае масла

Некаторыя спецыялісты раяць мяняць масла па вясне, не чакаючы дасягнення пэўнага прабегу (рэкамендаваныя лічбы розняцца ў залежнасці ад віду паліва, маркі аўто і рэжыму эксплуатацыі).

Узімку перапады тэмператур масла могуць дасягаць 120°С. Адбываецца насычэнне масла палівам падчас руху аўтамабіля з непрагрэтым маторам. Праз гэта ўзімку масла губляе свае ўласцівасці значна хутчэй, чым летам.

Таксама варта падумаць пра замену паліўнага фільтра. Асабліва калі вы не зрабілі гэта перад зімой. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Правесці дыягностыку падвескі

Пасля зімы варта заехаць на СТА, каб зрабіць дыягностыку хадавой. Гумовыя дэталі пры нізкіх тэмпературах падвяргаюцца падвышанай нагрузцы. Ёсць рызыка, што за зіму маглі падмерзнуць і пачаць падцякаць амартызатары, таму агульная дыягностыка падвескі пасля зімы дакладна не будзе лішняй.

Шынамантаж

Нарэшце, не лішнім будзе пераабуць шыны, калі вы не круглы год ездзіце на «зіме». Мяняць зімовыя шыны на летнія рэкамендуюць пры павышэнні сярэднясутачнай тэмпературы больш за +7. Пры высокіх тэмпературах зімовыя пакрышкі маюць горшыя паказчыкі ў параўнанні з летнімі. Апроч гэтага, яны хутчэй зношваюцца, а калі шыны маюць шыпы, то яны яшчэ і дадаткова псуюць дарожнае пакрыццё. Калі мяняць пакрышкі вы не збіраецеся, то варта прынамсі праверыць ціск у шынах.

Чытайце таксама:

У Беларусі новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору на аўто. Некаторыя машыны моцна падаражэюць, а іншыя наадварот стануць таннейшыя

Літоўская мытня затрымала аўтамабіль, які пераганяў беларус

У Расіі пад іншым брэндам аднавілі выпуск папулярных у нас бюджэтнікаў Hyundai i КІА. Новая назва і цэны 

Каментары

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць