Свет

Памёр нобелеўскі лаўрэат, які прадказаў існаванне базона

У 94 гады памёр брытанскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Пітэр Хігс, які прадказаў існаванне часціцы базона. Пра яго смерць паведаміў Эдынбургскі ўніверсітэт, дзе Хігс быў ганаровым прафесарам.

Пітэр Хігс. Фота: Wikimedia Commons

«Стала вядома, што прафесар Пітэр Хігс памёр ва ўзросце 94 гадоў. Ён мірна пайшоў з жыцця ў сябе дома ў панядзелак, 8 красавіка, пасля непрацяглай хваробы», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ўніверсітэта.

Хігс ў 1964 годзе выказаў здагадку пра існаванне новай часціцы — базона. Праз амаль паўстагоддзя гэта было пацверджана на практыцы ў ходзе даследаванняў на Вялікім адронным калайдары. Саму часціцу ў выніку назвалі ў гонар брытанскага фізіка.

У 2013 годзе Хігсу сумесна з бельгійцам Франсуа Энглерам, разам з якім ён зрабіў прадказанне аб існаванні базона, была прысуджаная Нобелеўская прэмія. У абгрунтаванні рашэння аб прысуджэнні прэміі гаварылася, што яна даецца за «тэарэтычнае прадказанне механізму, які дапамагае разумець паходжанне масы субатамных часціц, існаванне якога было даказана выяўленнем прадказанай элементарнай часціцы ў Вялікім адронным калайдары ЦЕРН».

Пітэр Хігс быў таксама лаўрэатам шмат якіх іншых прэстыжных прэмій і ўзнагарод, таксама ён з'яўляўся членам навуковых Каралеўскага таварыства Эдынбурга і Лонданскага каралеўскага таварыства.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну27

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай19

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну27

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць