Свет77

Філіп Кіркораў падаў на Літву ў суд па правах чалавека. Які вынік?

Заяву расійскага спевака прызналі непрымальнай.

Скрыншот відэа: сацсеткі 

Расійскі спявак Філіп Кіркораў падаў на Літву ў Еўрапейскі суд правоў чалавека. 

Выканаўца патрабаваў, каб літоўскія ўлады знялі забарону на ўезд у краіну. У 2021 годзе Літва прызнала Кіркорава пагрозай для нацбяспекі і забараніла яму ўезд на пяць гадоў, адзначае «Можем объяснить». 

У Кіркорава ёсць грамадзянства Балгарыі, якая ўваходзіць у Еўразвяз, але нават з гэтым пашпартам ён не мог дамагчыся дазволу на ўезд у Літву.

У пазове ў ЕСПЧ спявак заявіў, што Літва парушыла яго права на свабоду выказвання меркаванняў. Акрамя таго, на думку Кіркорава, забарона на ўезд — гэта праява палітычнай цэнзуры. 

Спявак патрабаваў таксама пакрыць сродкі, страчаныя праз скасаванне канцэртаў у Літве. 

Суддзі ЕСПЧ прызналі скаргу непрымальнай. У рашэнні суда гаворыцца, што Кіркораў не вычарпаў усе сродкі прававой абароны ў Літве — ён не падаў скаргі ў мясцовыя суды. Акрамя таго, ЕСПЧ згадаў довады літоўскага боку аб тым, што Кіркораў з'яўляецца інструментам расійскай прапаганды.

У пастанове згадваецца, што спявак выступаў у акупаваным Крыме і падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны. 

У рашэнні ЕСПЧ таксама адзначаецца, што Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека не гарантуе права на ўезд і пражыванне ў канкрэтнай краіне. Нацыянальныя ўрады маюць права вызначаць пагрозы для ўласнай нацбяспекі.

Каментары7

  • Сема
    18.04.2024
    Не Кіркораў, а Кіркарыдзэ
  • Неяк так
    18.04.2024
    Рэдакцыя НН трэба дакладней пісаць. Не падаў а прадаў Літву, грамадзянін ЕС аспрэчвае ўвядзенне санкцый супраць агрэсара які і Балгарыю хоча шантажаваць. Пераверцяні яны такія
  • ...
    18.04.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць