Свет33

З Літвы высылаюць былога «загадчыка гаспадаркі Януковіча». Раней 10 гадоў яго не чапалі

Былы прэзідэнт Украіны ў 2010—2014 гадах Віктар Януковіч пасля перамогі Еўрамайдану збег у Расію, а вось адзін з ягоных паплечнікаў Андрэй Кравец з сям'ёй знайшоў прытулак у Літве. Але праз 10 гадоў літоўскія службы спахапіліся, і цяпер Кравец пазбаўлены мясцовага дазволу на жыхарства, піша Delfi.lt.

Андрэй Кравец. Фота: Украінская праўда

Андрэй Кравец, як паведамляецца, спрабаваў вярнуць літоўскі ДНЖ праз суд, але поспеху не меў, і цяпер былога ўкраінскага чыноўніка з Літвы высылаюць.

У 2010 годзе, калі Віктар Януковіч атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, Андрэй Кравец стаў кіраўніком Дзяржаўнага кіравання справамі, яго называлі «загадчыкам гаспадаркі Януковіча». Вядома, што калі пасля Майдана Януковіч збег у Расію, то людзі выявілі ў ягонай рэзідэнцыі залатыя ўнітазы, прыватны заапарк і калекцыю антыкварных аўтамабіляў.

Паводле інфармацыі літоўскага Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, «Кравец з жонкай Марынай Пелых удзельнічалі ў прысваенні рэжымам Януковіча мінімум 35 млрд еўра з бюджэту Украіны, займаліся фінансамі прэзідэнта, раскошай яго асабняка».

У 2014 годзе Кравец з сям'ёй пакінуў Украіну і атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве. Ён правёў тут амаль 10 гадоў, заснаваўшы ўласны бізнэс.

Літоўскія спецслужбы звярнулі на яго ўвагу ў пачатку 2023 года, праз год пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

«Паводле ацэнкі ДДБ, Кравец і Пелых падтрымлівалі сувязі з асяроддзем Януковіча, працавалі на яго прарасійскі рэжым, таму павінны былі быць лаяльныя ў дачыненні да Расіі і яе агрэсіўнай знешняй палітыкі, якая ўяўляе пагрозу і нацыянальнай бяспецы Літвы. Расійскія службы могуць выкарыстоўваць Краўца і Пелых у сваіх мэтах як лаяльных і надзейных асоб», — сказана ў дакуменце ДДБ ад 6 лютага 2023 года.

На падставе гэтага дакумента Дэпартамент міграцыі 4 сакавіка 2023 года прыняў рашэнне не працягваць дзеянне дазволу на жыхарства Краўца і членаў яго сям'і. Кравец абскардзіў гэтае рашэнне ў судах усіх магчымых інстанцый, але канчатковую кропку ў ягонай справе паставіў галоўны адміністрацыйны суд Літвы на мінулым тыдні.

Кравец запэўніваў, што ацэнка ДДБ пабудаваная толькі на здагадках, насамрэч ён падтрымлівае Украіну. Ён сцвярджаў, што ўсе ягоныя кантакты з Януковічам былі толькі працоўнымі, а пасля лютага 2014 года ўсе сувязі з ім перапыніліся. Аднак суды адхілілі аргументы Краўца як неабгрунтаваныя.

На думку суда, той факт, што Андрэй Кравец з жонкай займаюцца прыватным бізнэсам і не былі судзімыя ва Украіне, не азначае, што іх сувязі з Януковічам і яго асяроддзем перапыніліся, і што яны не ўяўляюць пагрозы для нацыянальнай бяспекі Літвы. 

Каментары3

  • поздновато как-то
    23.04.2024
    всё правильно, пусть едет к януковичу в ростов или по золотому кольцу россии.
  • бабруйчанін
    23.04.2024
    Грошы мабыць скончылісь?А тутака дарэчы дачка Аркашы Абрамовіча падкінула А чаму не ?Тель Авів прымае ўсіх сваіх галоўнае каб равіны пагадзілісь на €£$ ..і уновь прыбыўшых было нешта ні толькі абрэзаны.ье
  • Влад
    23.04.2024
    Охота на ведьм?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Усе навіны →
Усе навіны

«Робяць дарослы голас, хлусяць пра маму». Навошта мінскім школьнікам масава спатрэбіліся шчанюкі?2

Як Украіне ўдалося знішчыць чатыры верталёты ў Белгарадскай вобласці4

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне1

Анархісту Мікіту Емяльянаву, асуджанаму на 6 гадоў калоніі, дадалі яшчэ адзін год

Парламент Арменіі ўхваліў законапраект аб пачатку працэсу далучэння краіны да ЕС2

Трамп: Расія марудзіць з мірным урэгуляваннем2

Аляксандр Лукашэнка-малодшы засвяціўся ў рыбным бізнэсе9

Шматпакутны гадзіннік Франака Вячоркі знайшоў уладальніка9

«Наганяе адчуванне смерці і безвыходнасці, хочацца найхутчэй пакінуць». Беларускі запісалі дзіўны дыялог турыста ў Белавежскай пушчы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць