Грамадства

Помнік Жукаву паставяць між прамзонай, пуцеправодам і прыватным сэктарам

у 2007 годзе бюст чатырохразовага героя Савецкага Саюзу будзе ўсталяваны ў менскім сквэры на вуліцы Чыгуначнай на скрыжаваньні з праспэктам Жукава.

Шматгадовыя высілкі вэтэранаў вайны дзеля ўвечненьня памяці савецкага маршала Георгія Жукава завяршыліся плённа: прапанову ўхваліў Савет міністраў. У адпаведнасьці з дакумэнтам, у 2007 годзе бюст чатырохразовага героя Савецкага Саюзу будзе ўсталяваны ў менскім сквэры на вуліцы Чыгуначнай на скрыжаваньні з праспэктам Жукава. Некалькі гадоў таму гаворка ішла пра конную скульптуру, якую меліся паставіць ля сталічнага Дому афіцэраў.

Як паведаміў прадстаўнік Беларускага аддзяленьня Міжнароднага грамадзкага фонду імя Жукава Дзьмітры Сянько, вэтэраны на ўсталяваньне помніка сабралі са сваіх пэнсіяў 45 мільёнаў рублёў – у эквіваленце болей за 20 тысяч даляраў. Рэшту грошай на помнік абяцае пералічыць дзяржава. Праўда, з улікам сабекошту праекту ўсё ж давялося адмовіцца ад першапачатковай ідэі – пасадзіць Жукава на каня.

(Сянько: ) «Той праект не прайшоў. Конная скульптура запатрабавала б занадта вялікіх выдаткаў, і мы ад ідэі адмовіліся. У нас такіх грошай папросту няма, вырашылі спыніцца на бюсьце. Але прынцыповае рашэньне ўжо прынятае, і бюст будзе ўсталяваны на перакрыжаваньні вуліцаў Чыгуначная і праспэкту Жукава. Такім чынам, будзем працаваць у адпаведнасьці з прынятай пастановай».

Усталяваць помнік Жукаву ў Менску вэтэраны спрабуюць ад канца 1990-х. Пачаткова яны настойвалі на коннай скульптуры ля Дому афіцэраў. Гарадзкія ўлады ідэю спачатку ўхвалілі, але потым адмовіліся. Затым вэтэраны беспасьпяхова хадайнічалі, каб паставіць помнік на праспэкце Машэрава.

Урэшце зьвярнуліся ў Міністэрства абароны з просьбай паставіць помнік на тэрыторыі Вайсковай акадэміі, што напачатку нібыта знайшло разуменьне. Але сёлета кіраўніцтва Вайсковай акадэміі адмовілася, спаслаўшыся на тое, што ўстанова зьяўляецца закрытай зонай, уваход на тэрыторыю якой абмежаваны.

Дагэтуль маршал Жукаў на тэрыторыі Беларусі быў ушанаваны толькі мэмарыяльнай дошкай у Гомелі. Увогуле ж мэмарыяльныя дошкі ў гонар таго ці іншага генэрала, пад кіраўніцтвам якога вызваляўся горад, ёсьць практычна ў кожным раённым цэнтры. Самыя вялікія мэмарыялы – Берасьцейская крэпасьць, Хатынь, Курган Славы ды іншыя – прысьвечаныя ваеннаму часу.

У адным толькі Менску больш за паўсотні буйных помнікаў, бальшыня якіх прысьвечаная падзеям апошняй вайны. Помнікі адкрываюць дагэтуль: летась у Менску зьявіліся бюсты маршала Якубоўскага і героя Савецкага Саюзу Асаналіева, а таксама архітэктурна-скульптурны знак «Беларусь партызанская». А пасьля адкрыцьця «Лініі Сталіна» пад Заслаўем афіцыйна ўшанаваны і «правадыр народаў». У той жа час памяць пра многіх гістарычных ды нацыянальных герояў Беларусі не ўшанаваная.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць