Усяго патроху11

Як пазбавіцца плямаў ад соку садавіны і ягад

Плямы ад соку садавіны і ягад — распаўсюджаная праблема. Чыста мы наракаем на дзяцей, што яны не акуратныя, але і самі перыядычна ставім плямы на адзенні, асабліва калі садавіна ці ягада вельмі сакавітыя. Вось некалькі парадаў, як ад іх пазбавіцца.

Дасведчаныя гаспадыні раяць ніколі не замываць пляму мылам. Пры кантакце з ім сок толькі замацуецца на тканіне.

Кіпень

Калі ў вас свежая пляма, то дапаможа кіпень. Нацягніце частку свайго адзення, дзе ўтварылася пляма (папярэдне вывернуўшы на левы бок) так, каб яна не правісала, напрыклад, над глыбокай талеркай ці міскай. Затым паліце гэта месца кіпнем, пакуль не знікне пляма. Пасля памыйце рэч звычайным чынам.

Гэты спосаб не падыдзе для далікатных тканін, бо кіпень можа іх пашкодзіць.

Соль

Калі няма магчымасці выкарыстаць кіпень, то дапаможа соль. Насыпце яе на пляму і трохі ўтрыце. Для ўзмацнення эфекту можна дадаць нашатырны спірт ці гліцэрын. Пакіньце хвілін на 15, а пасля прыбярыце соль і памыйце рэч у халоднай вадзе.

Воцат

Добрым сродкам барацьбы з плямамі з'яўляецца сталовы 9% воцат. Прамочаную ім пляму пакідаюць у залежнасці ад забруджання на 5-30 хвілін. Можна цалкам замачыць рэч у воцаце, а затым прамываць халоднай вадой і памыць як звычайна.

Перакіс вадароду

Гэты спосаб падыдзе толькі для белых рэчаў. Пляма змочваецца перакісам вадароду (можна выкарыстаць водны раствор) і пакідаецца на 10 хвілін. Затым рэч палошчацца ў халоднай вадзе і адразу мыецца.

Плямы ад чорных парэчак дапаможа вывесці раствор перакісу вадароду і нашатырнага спірту (1 да 1). Ім змочваецца забруджанае месца і пакідаецца да той пары, пакуль пляма не знікне. Затым рэч палошчацца ў халоднай вадзе.

Лімонны сок

Калі пляма невялікая і свежая, то яе можна апрацаваць лімонным сокам. Лепш за ўсё ён справіцца з яблычным сокам.

Калі ж пляма вялікая і ўжо паспела высахнуць, то дапаможа раствор лімоннай кіслаты, воцату і вады. У шклянку вады (200 мл) дадаюць дзве чайныя лыжкі воцату і адну чайную лыжку лімоннай кіслаты. Растворам праціраюць пляму, а затым рэч мыюць як звычайна.

Каментары1

  • Янка
    11.07.2024
    Дзякуй! А як цяпер пазбавіцца ад плямаў ад лімоннага соку?

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака

«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна26

Андрэева Калеснікавай: Цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману не дапаможа11

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць