Здарэнні

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

У сераду, 17 ліпеня, на Зямлі стартаваў сезон «зорных дажджоў» — планета ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў і цяпер на працягу цэлага месяца людзі змогуць назіраць за нябесным шоу. 

Метэорны паток Персеіды ў старажытным горадзе Хатуса, Турцыя, 13 жніўня 2023 года. Фота: Kemal Ceylan/Anadolu Agency via Getty Images

Калі інтэнсіўнасць патоку (а такім чынам — і «зарападаў») дасягне свайго піку, і дзе і як за гэтым лепш назіраць жыхарам Беларусі, піша telegraf.news.

Персеіды — гэта метэорны паток, які штогод з'яўляецца ўлетку з боку сузор'я Персея. У гэты час Зямля праходзіць праз шлейф пылавых часціц каметы Свіфта-Татла. Менавіта тады, калі драбнюткія часціцы rаметы, памерам з пясчынку, уваходзяць у зямную атмасферу і згараюць, на Зямлі можна назіраць сапраўдны «зорны дождж».

«Калі каметы набліжаюцца да сонца, яны награваюцца і адколваюцца. Калі абломкі аказваюцца на шляху Зямлі вакол Сонца, яны могуць урэзацца ў нашу атмасферу з хуткасцю ад 11 да 72 км/г. Фактычная хуткасць, з якой метэор уваходзіць у нашу атмасферу, залежыць ад сукупнай хуткасці Зямлі і саміх абломкаў», — растлумачылі спецыялісты з Каралеўскіх музеяў Грынвіча, куды ўваходзіць у тым ліку і Грынвіцкая абсерваторыя.

Па падліках навукоўцаў, сярэдняя хуткасць метэора ў патоку Персеідаў складае 58 км у секунду. Паветра перад метэорам сціскаецца і награваецца да тысяч градусаў па Цэльсіі. Больш дробныя метэоры згараюць без астатку, пакідаючы за сабой толькі яркі след, які і можна назіраць з Зямлі. Больш буйныя метэоры могуць выбухаць падобна вогненным шарам, але ўбачыць іх лічыцца вялікім поспехам.

У Каралеўскіх музеях Грынвіча Персеіды назвалі «адной з самых прыгожых з'яў на начным небе» лета.

Гэты паток займае асаблівае месца ў календарах многіх паляўнічых на метэоры з-за высокай пагадзіннай актыўнасці патоку і яркіх метэораў.

Інтэнсіўнасць патоку паступова расце, пачынаючы з 17 ліпеня, а спадае толькі да 24 жніўня.

Пік прыпадае на 12-13 жніўня.

Да гэтага часу сярэдняя інтэнсіўнасць патоку дасягае 60 метэораў у гадзіну, то-бок падзенне зорак можна назіраць кожную хвіліну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі11

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі11

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць