Грамадства

Каля 10 несанкцыянаваных дзіцячых летнікаў спынілі працу ў Беларусі

Каля 10 несанкцыянаваных дзіцячых лагераў спынілі сваю працу. Пра гэта паведаміла кансультант Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская, піша БелТА.

Таццяна Асмалоўская адзначыла, што з пачатку аздараўленчай кампаніі асаблівая ўвага надавалася прыватным аздараўленчым лагерам. «Наша задача — данесці да бацькоў і індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацый, якія ў канікулярны перыяд арганізуюць аздараўленне ці нейкія формы вольнага часу дзяцей, што ёсць пэўныя патрабаванні», — адзначыла яна.

Выканаўчыя камітэты актыўна праводзілі метадычную і інфармацыйную працу, тлумачачы нормы арганізацыі лагераў і формаў вольнага часу.

«Усё, што тычыцца бяспекі дзяцей, знаходзіцца ў полі зроку дзяржавы. Пры працы з дзецьмі неабходна выконваць патрабаванні, якія прад'яўляюцца дзяржаўнымі органамі. На жаль, каля 10 такіх несанкцыянаваных лагераў, якія былі выяўленыя ў гэты летні сезон, спынілі сваю працу», — распавяла Таццяна Асмалоўская.

Як дадаў начальнік аддзела дзяржаўных закупак і метадычнай работы рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, больш уважліва трэба быць і бацькам, даведвацца, у якіх умовах будзе жыць дзіця, як будзе арганізавана яго харчаванне і якія будуць прымяняцца праграмы выхавання.

«Бацькі чамусьці давяраюць у тым ліку арганізатарам, якія зусім не хочуць выконваць устаноўленыя правілы арганізацыі выхаваўча-аздараўленчых лагераў», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Цай расказаў, што сёлета была праведзена самая вялікая работа па выяўленні такіх арганізатараў. «Былі створаны рабочыя групы ва ўсіх рэгіёнах, нават у малых раёнах, з прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, МНС, пракуратуры, МУС і іншымі. Задзейнічаныя былі фактычна ўсе ведамствы і службы, і гэта дазволіла не дапусціць небяспечнага групавога знаходжання дзяцей», — рэзюмаваў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы8

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая34

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы8

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць