Грамадства33

Мінабароны адпраўляе тры ўзводы на «бітву за ўраджай»

Беларускія вайскоўцы дапамогуць аграрыям ва ўборачнай кампаніі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: Мінабароны

Для гэтых мэт ва Узброеных Сілах сфарміраваны тры зводныя аўтамабільныя ўзводы. Усяго ў дапамогу сельгаспрадпрыемствам выдзелена каля 60 чалавек асабовага складу і 35 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Ваенныя аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям краіны ва ўборцы ўраджаю не першы год.

Адзін са зводных узводаў ужо адправіўся ў Гарадоцкі і Сенненскі раёны, дадае ведамства.

Каментары3

  • Ёсік
    19.07.2024
    Няма такога ані дзе. Мы ж, да мы, да я, да каб не я, дык вы б ужо. А па факце - краіна ў сра.ышчы, калі настаўнікі і мелкія чыноўнікі праполваюць буракі ды моркву, зьбіраюць жыта, яблыкі (калі вялікі ўраджай). Ганьба. Аддайце ўсё тым, хто хоча ў зямельцы корпацца, хто ў гэтым разбіраецца, і паверце, толькі заможней станем, усё ў нас будзе - і хлеб, і мяса, і малако.
  • Ёсік
    19.07.2024
    Сцяг лукашовыя ўжо не ведаюць, куды ўпіхнуць. Больш ганьбы ён выклікае, чым нейкага заміленьня. Ставіце подпісы ў сваім бясьсільлі, нават, што вырасла, сабраць не можаце. Памятаю, як малым на вакацыях у бабулі ў вёсцы бачыў жаўнераў на нейкім цягачы - дапамагалі калгаснікам сілас у ямах утоптываць, нічога не зьмянілася, а гэта было гадоў 50 таму.
  • Янка
    19.07.2024
    Хрэнін - якое датычэнне сельгаспадарчая праца мае да военнай падрыхтоўкі? Хаця з іншага боку - гэта добры паказнік баяздольнасці лукашэнкаўскай арміі, а дакладней кажучы - яе адсутнасці

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын21

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын21

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць