Гісторыя11

У Беларусі запланавана стварэнне электроннай копіі архіва і бібліятэкі роду Сапегаў

Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, пасол па спецыяльных даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны 5 лютага на брыфінгу ў Мінску.

«Асноўная частка дакументаў знаходзіцца ў бібліятэках і архівах Санкт‑Пецярбурга. Будзем весці перамовы аб тым, каб зрабіць копіі і перапіс таго, што там знаходзіцца», — сказаў ён.

Паводле слоў Шчаснага, усебаковую дапамогу ў рэалізацыі праекта, у тым ліку фінансавую, будзе аказваць ЮНЕСКА.

«ЮНЕСКА выдзеліць 15 тыс. даляраў на першы этап. Які аб’ём працы атрымаецца ажыццявіць на гэтым этапе, высвятляць спецыялісты пасля наведвання бібліятэк і архіваў Санкт‑Пецярбурга, — сказаў пасол. — Удзел ЮНЕСКА ў такіх праектах надае ім асаблівую значнасць, а ўладальнікі культурных каштоўнасцяў лягчэй ідуць на кантакт».

Шчасны адзначыў, што пры садзейнічанні ЮНЕСКА ўжо рэалізуецца праект «Архіў Радзівілаў», які стаў першым дакументальным комплексам, што прадстаўляе Беларусь у рэестры ЮНЕСКА «Памяць свету».

Пасол падкрэсліў, што МЗС ужо некалькі гадоў займаецца пытаннямі вяртання культурных каштоўнасцяў у краіну. «Але гэта цяжка дасягальная апошнім часам мэта, бо ніхто не хоча вяртаць гэтыя каштоўнасці. Напрыклад, усе спробы вярнуць якія‑небудзь культурныя каштоўнасці з Расіі беспаспяховыя і прыводзяць толькі да таго, што дамаўляемся пра сумеснае выкарыстанне. І гэты шлях пакуль найбольш эфектыўны», — сказаў дыпламат.

Акрамя таго, адзначыў Шчасны, МЗС працуе над стварэннем лічбавай базы звестак знешніх сувязяў Беларусі пачынаючы з XII стагоддзя. «Цяпер мы падрыхтавалі базу па ХХ стагоддзі. Туды ўключаныя дакументы, якія ўсім вядомыя, але захоўваліся не ў нас — напрыклад, Рыжская і Брэсцкая дамовы», — сказаў ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты7

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты7

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць