Грамадства44

Турарбекава расказала пра знаёмства з былым паслом Беларусі ў Германіі, які пакончыў з сабой

«Мне падалося, што ён баязлівы чалавек, сістэмны чалавек».

Denis Sidorenko Vladimir Makei Дзяніс Сідарэнка Уладзімір Макей Денис Сидоренко Владимир Макей
Дзяніс Сідарэнка. Фота: прэс-служба МЗС Беларусі

Некалькі месяцаў таму экс-пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з акна.

Палітолаг і былая выкладчыца БДУ Роза Турарбекава ў новым выпуску ТОКу расказала, што пазнаёмілася з Сідарэнкам на курсах для супрацоўнікаў дыпламатычнага корпусу Беларусі, на якія таксама накіроўвалі студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін БДУ.

@tokbelarus Как 8 марта преподаватели праздновали в главном белорусском университете. Рассказывает Роза Турарбекова, которая проработала там 20 лет #8марта #равенство #женщины #мужчины #бгу #студенты #университет #бнту #минсксейчас ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Я задавала яму дастаткова вострыя пытанні. Мне падалося, што ён чалавек абсалютна лаяльны (гэта і зразумела, бо ў МЗС іншых не трымаюць). Але, акрамя гэтага, ён дастаткова баязлівы. Яму было вельмі нязручна адказваць на мае пытанні. Ён сыходзіў ад адказу», —

расказвае Турарбекава і прыгадвае, што яе пытанні тычыліся падзей 2006 года і наступстваў Плошчы-2006.

«Мне падалося, што ён вельмі баязлівы чалавек, вядзёны, абсалютна апаратны, сістэмны чалавек», — выказвае яна сваё меркаванне.

Турарбекава заўважае, што выпадак з Сідарэнкам сведчыць аб тым, што беларускія дыпламаты працуюць у вельмі цяжкіх умовах.

Палітолаг таксама не верыць у тое, што былы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей памёр сам.

«Я веру ў тое, што яго давялі, што яго мог хапіць удар», — гаворыць Роза і адзначае, што ў яе ёсць інфармацыя, што Макей «быў у дастаткова цяжкім псіхалагічным стане пасля выбараў 2020 года».

Яна не стала ўдакладняць, што мелася на ўвазе, дадаўшы, што шмат хто з дыпламатаў гаварыў аб тым, што міністр быў «у сумным настроі».

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Kub
    13.08.2024
    Мо цяпер, як НН прысвячае ёй столькі часу, сп-ня Турарбекава раскажа грамадзе пра сваю лепшую сяброўку часоў ФМЗ - Марыю Худую?!
  • Ян Норман
    13.08.2024
    Я вось не разумею-гэтую Тутурбекаву рыхтуюць на ролю Нацыянальнай Лідэркі?Ці што?Навошта мне ведаць што яна сказала?Навошта нам навогул пра яе ведаць?
  • Жора
    14.08.2024
    Ян Норман, заплаціла за раскрутку, відавочна. Жарыце што даюць!

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА1

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ5

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць