Грамадства1212

«СБ» вырашыла праверыць, ці зручна замежніку ў Мінску. Не паверыце, на чым спатыкнуліся

Журналістка дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сегодня» вырашыла правесці эксперымент — наколькі лёгка сарыентавацца ў Мінску англамоўнаму замежніку. 

Чыгуначны вакзал. Фота: СБ

Эксперымент яна пачала з чыгуначнага вакзала ў Мінску.

«Ля ўваходу на першым паверсе нас сустракаюць два вялікія табло з раскладам — на жаль, інфармацыя толькі на рускай», — канстатуе яна.

Нагадаем, на вакзале з пачатку года прыбралі англійскую мову на інфармацыйных табло. Частку надпісаў проста заклеілі ізалентай.

Выкрэслівання англійскай мовы і лацінкі з гарадской прасторы дабіваліся прарасійскія актывісты з Вольгай Бондаравай на чале. Рашэнне прыбраць лацінку ў выніку спусцілі з Адміністрацыі Лукашэнкі. Прапаганда абараняла гэту пазіцыю. Таму сюрпрыз чакае замежніка, які не валодае рускай мовай, не толькі на вакзале (але пра шыльды ў метро і горадзе ў тэксце «СБ» ужо не згадваюць).

Што да чыгуначнага вакзала, то журналістка «СБ» адзначае, што разабрацца замежніку можна з дапамогай даведачнага тэрмінала з англійскай мовай у меню. Там можна паглядзець расклад, знайсці інфармацыю і прапановы экскурсій.

Каментары12

  • Фанат Бондаравай
    25.08.2024
    Нічога, галоўнае каб расейскія турысты адчувалі сабе ў Беларусі, як дома.
  • Google translate
    25.08.2024
    Pierakład tekstu z kamiery josć u lubym papularnym pierakładčyku.
  • 25.08.2024
    Google translate, а яшчэ можна вывучаць " русскі только за то , что им разговаривал Ленин " )))

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА8

Цыклон «Вілья» прынясе ў Беларусь штармавы вецер і моцныя дажджы2

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт2

Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала ФОТА1

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы2

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы7

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава17

На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць