Грамадства3838

Ютуб-шоу «Обычное утро» пакінула вядучая. Хто стаў новай?

У новым сезоне YouTube-перадачы «Обычное утро» змянілася вядучая. Раней у кадры з Канстанцінам Каверыным была Людміла Міласлаўская. 

Каверын і Ментусава. Скрыншот відэа на YouTube-канале «Обычное утро»

Цяпер абмяркоўваць надзённыя праблемы беларусаў у ранішнім шоу будзе Марына Ментусава.

Марына — феміністка, займаецца асветай на тэму гендарнай роўнасці. Яна заснавальніца кансалтынгавай кампаніі Gender Equality Management.

Таксама Марына аўтарка кніжак «Сучасная энцыклапедыя для дзяўчынак» і «Сучасная энцыклапедыя для хлопчыкаў», у якіх абвяргаюцца стэрэатыпы наконт таго, якімі павінны быць «сапраўдныя» дзяўчынкі і хлопчыкі.

У 2020 годзе Марына была адной з арганізатарак жаночых маршаў, а пасля ўдзельнічала ў ініцыятыве, якая дапамагала жанчынам, што перажылі сэксуальны гвалт падчас вайны ва Украіне.

Сёлета Марына трапіла ў рэйтынг Forbes «30 да 30», а таксама выступіла на TEDx Women. Як вядучая яна здымаецца ў ютуб-перадачы «Жанчыны цяжкіх паводзінаў».

Каментары38

  • Алжырская Басёрка
    26.08.2024
    Я магу, мову потым вывучу, зара няма як.
    Га? Ня трэба мова? Ну і добра, будзем вядучы і вядучая
  • Віленчук
    26.08.2024
    А чаму Міласлаўская сышла? Бо Каверын не займаў 90% эфіру?
  • Нефанатка
    26.08.2024
    Огонь новость! Марина прекрасная

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць