Культура33

Пачатак новага палітычнага сэзону

Сымбалічна, але новы палітычны сэзон аб’яднаная апазыцыя распачала не вулічнымі акцыямі пратэсту, а фотавыставай «За свабоду й Незалежнасьць», што адкрыла сваю экспазыцыю 24 жніўня ва ўправе Партыі БНФ.

Арганізатары выставы сабралі ў адной залі працы шматлікіх фатографаў, сярод іх і фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч, якія адлюстроўваюць гарачыя падзеі вясны-2006 з Плошчай, намётавым мястэчкам, акцыямі пратэсту, арыштамі і судамі. Гледзячы на працы мастакоў нібыта ізноў перажываеш усё тыя пачуцьці, якія даводзілася перажыць на Плошчы і пасьля яе.

На адкрыцьцё выставы прыйшло багата людзей, відаць, нават болей, чым на нядаўні выступ тамсама Сержука Сокалава-Воюша, заля не магла зьмясьціць усіх ахвотных і многім даводзілася стаяць у чэргах, якія пачыналіся на вуліцы. Амаль усе прысутныя пазнавалі на фотапрацах сябе, сяброў, знаёмых.

На адкрыцьці выставы прысутнічаў лідэр дэмакратычнай сілаў Аляксандар Мілінкевіч, старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка.

Экспазыцыя сапраўды вартая, каб на яе паглядзець.

Выстава будзе працаваць тры тыдні.

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць