Свет33

Улады ЗША арыштавалі самалёт кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура

Пра праблемы з венесуэльскім «бортам №1» паведамляюць крыніцы тэлеканала CNN. Прычынай канфіскацыі стала нібыта тое, што лайнер быў набыты ў парушэнне амерыканскіх санкцый.

Нікалас Мадура. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Самалёт коштам 13 млн даляраў у апошнія месяцы знаходзіўся ў Дамініканскай Рэспубліцы. ЗША адагналі яго ў Фларыду, перадае тэлеканал. У канфіскацыі ўдзельнічалі некалькі федэральных агенцтваў.

«Гэта пасылае сігнал на самы верх. Захоп самалёта кіраўніка замежнай дзяржавы — нечуваная рэч для крымінальных спраў. Мы пасылаем выразны сігнал, што ніхто не стаіць вышэй за закон і ніхто не знаходзіцца па-за дасяжнасцю санкцый ЗША», — сказаў CNN адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.

Нагадаем, што 28 ліпеня ў Венесуэле прайшлі прэзідэнцкія выбары. Падкантрольны ўраду краіны выбаркам заявіў, што Мадура, які да гэтага кіраваў краінай на працягу двух прэзідэнцкіх тэрмінаў, атрымаў падтрымку 51,2 адсотка выбаршчыкаў. Пры гэтым міжнародныя назіральнікі да выбараў дапушчаныя не былі. Фальсіфікацыя выбараў выклікала масавыя пратэсты.

Каментары3

  • Персанальныя санкцыі
    02.09.2024
    Вось вам добры прыклад персанальных санкцый.
    Зянон Пазьняк дарэчы выступае за павелічэнне персанальных санкцый.
    Ён прапануе:
    а). Адмяніць усе эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
    б). ПАКІНУЦЬ І ШМАТКРОЦЬ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ПЭРСАНАЛЬНЫЯ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ ЗЛАЧЫНЦАЎ І ДЗЕЯЧОЎ РЭЖЫМУ.
    в). Адмену эканамічных санкцыяў паставіць ЯК УМОВУ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ ТЫСЯЧАЎ БЕЛАРУСАЎ, УВЯЗЬНЕНЫХ У ТУРМЕ ПА ПАЛІТЫЧНЫХ МАТЫВАХ.
    г). Арганізаваць і стварыць сістэмны КАНТРОЛЬ па недапушчэньні кантрабанды расейскіх санкцыйных тавараў у Расею праз Беларусь.
    Крыніца:
    https://m.facebook.com/story.php/?story_fbid=998684278178877&id=100041119419171
  • Ботам
    02.09.2024
    Персанальныя санкцыі, Лукабот, не паедзеце вы, ябацькі, ў Еўропу, не здымуць ні з вас, ні з лукахунты санкцыі, нават не спадзявайцеся на гэта ябацькі і і іх агент Пазняк.
  • Ага
    02.09.2024
    Персанальныя санкцыі, Зянон Пазьняк дарэчы выступае за павелічэнне персанальных санкцый.
    Ён прапануе:
    а). Адмяніць усе эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.

    А дзе подпіс "Пазняк адбельвае дыктатуры і хоча зняць з яе санкцыі"?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць