СПА знішчыла ўсе дроны на подступах да ўкраінскай сталіцы.
Гэта была ўжо пятая атака расійскіх дронаў з пачатку месяца, СПА знішчыла ўсе беспілотнікі.
«Гэтай ноччу расійская армія зноў ужыла ўдарныя БпЛА, папярэдне накшталт «Shahed», запушчаныя з тэрыторыі Курскай вобласці. На Кіеў яны заходзілі пасля паўночы, некалькімі хвалямі», — паведаміў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко.
Папко адзначыў, што паветраная трывога ў сталіцы доўжылася больш за гадзіну.
Каментары