Усяго патроху55

Лаўрэат, самы настаяшчы

Упершыню ў Беларусі адбылася ўзнагароды прэміі «Лютая палітыка» — узнагароды палітыкам і палітычным дзеячам за глупствы і адыёзныя ініцыятывы, якія яны ўчынілі ў 2009.

Ім можна верыць, можна не верыць, багоміць ці грэбаваць, а вось смяяцца з іх — трэба. Упершыню ў Беларусі адбылася ўзнагароды прэміі «Лютая палітыка» — узнагароды палітыкам і палітычным дзеячам, а таксама грамадскім і дзяржаўным установам за глупствы і адыёзныя ініцыятывы, якія яны ўчынілі ў 2009. Сярод лаўрэатаў — Мінабароны, Зянон Пазняк, Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, эканаміст Яраслаў Раманчук, старшыня ФПБ Леанід Козік ды іншыя. Галоўны прыз, «Самы люты палітык году», так нікому і не дастаўся.

Лаўрэатаў «Лютай палітыкі» вызначалі адмысловым журы, у склад якога ўвайшлі палітолагі і журналісты, што вядуць блогі ў LiveJournal. Ініцыятарам і кіраўніком журы выступіў палітолаг Юры Чавусаў.

Спярша шаноўнае журы пляжыла, выбачайце, ўзнагароджвала, палітыкаў. За найлепшы рэбрэндынг у намінацыі «Пазыцыянуйся!»была адзначаная Партыя камуністаў Беларуская, якая спрабуе прыхаваць сваё мінулае пад шыльдай «Справядлівы свет».

«За вынас мозга сродкамі палітычнага аналізу» быў адзначаны сябар БНФ Лявон Баршэўскі. Былы старшыня партыі заваяваў прыз за бліскучы параўнальны аналіз праграмных палажэнняў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў і Беларускага незалежніцкага блоку, а таксама за абвінавачанне сваёй роднай партыі ў калабаранцтве.

Прыз «Запільнасць» атрымала лідэр КХП БНФ Зянон Пазняк. Кансерватыўны палітык па-майстэрску выкрыў спецыяльную аперацыю КДБ па правядзенні З'езду беларусаў свету. Зянон Пазняк абвінаваціў дзвюх удзельніц з'езду у супрацы з чэкістамі. Канкурэнтамі КХП-БНФ у дадзенай намінацыі выступілі самі КХП-БНФ за асуджэнне акцыі «Бой падушкамі» падчас Дня вайсковай славы.

«Акцыяй году» быў прызнаны абяцаны пікет старшыні ФПБ Леаніда Козіка ў абарону адлічанай з юрыдычнага факультэту БДУ Тацяны Шапуцькі, які так і не адбыўся.

Аляксандар Лукашэнка, які працягвае інтэграцыю з Еўропай, нягледзячы на аўтарытарны рэжым, намінаваўся на намінацыю «Еўраразетка». Аднак перамогу ў яго выхапіў Мікола Статкевіч. Гэтаму палітыку падрыхтавалі прыз за паспяховае вызначэнне, «які з праеўрапейскіх форумаў з'яўляецца легітымным транслятарам еўраэнтузістычнай плыні ў беларускай палітыцы».

Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя таксама не засталіся без васковага Дыягену ў намінацыі «Скандал!». Чыноўнікі гэтых ведамстваў перапісвалі дыягназы прызыўнікоў, грамадскіх актывістаў, якія па медычных паказніках не маглі быць прызваныя ў войска, але ж па другім коле раптам змаглі.

Не абмінула рада журы сваёй увагай і абазнаных эканамістаў. Яраслаў Раманчук і іншыя эканамісты былі адзначаныя прызам «За тонкі гумар і разнастайнасць думак». Эксперты ў студзені 2009 году прагназавалі працяг дэвальвацыі беларускага рубля, у выніку даляр будзе каштаваць 4 тысячы беларускіх рублёў, чаго, як мы ведаем, не адбылося.

Усім пераможцам быў падрыхтаваны прыз — васковая статуэтка Дыягена, якая ўвасабляла іранічнае стаўленне да палітычных феноменаў. Атрымаць Васковага Дыягена прыйшоў толькі адзін лаўрэат — палітык Алесь Міхалевіч. Міхалевіча ўзнагародзілі за выкарыстанне сацыяльных сетак у Інтэрнэце для лоўлі чалавечых душаў. Лаўрэат падзякаваў арганізатарам і заўважыў, што «у Беларусі не хапае сцёбу над палітыкамі».

Галоўны прыз, які мусіў быць уручаны «самаму лютаму палітыку году», так ніхто і не атрымаў. «Да гэтай намінацыі ніхто не дацягвае», — патлумачылі ініцыятары прэміі. Арганізатары мерапрыемства плануюць уручаць антыўзнагароды за глупствы ў палітыцы штогод.

Каментары5

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць