Меркаванні1111

Лявон Вольскі: «Рамштайн» мусіць сыграць для Чаргінца

Вядомы музыка каментуе пасажы генерала.

Грамадская рада па маральнасці прапануе зрабіць папярэдні прагон праграмы вядомага нямецкага гурта Rammstein, узгадніць яе, «каб не было прапаганды амаральнасці і гвалту на мінскай сцэне». З такой ініцыятывай выступіў генерал Мікалай Чаргінец.

Лявон Вольскі: Па‑мойму, усё лагічна. Якая дзяржава, такія і парадкі. Хаця, думаю, для Rammstein гэта было б вельмі цікава даць адмысловы канцэрт для камісіі Чаргінца. З гэтага ўсяго можна было б зрабіць добры піяр, скарыстаць у сваіх мэтах. Зняць кліп, як каманда грае на адмысловай сцэне, а перад імі сядзяць з сур’ёзнымі тварамі члены камісіі. Узяць абавязкова інтэрв’ю ў Мікалая Чаргінца. Праз шмат гадоў яны будуць успамінаць у сваіх мемуарах і інтэрв’ю пра такі канцэрт. Нічога падобнага ў іхнім жыцці дакладна не было і не будзе. А для ўладыкі Філарэта ўвогуле лепш не глядзець такое шоу.

«НН»: А самі як ставіцеся да творчасці Rammstein?

ЛВ: Я не магу назваць сябе вялікім прыхільнікам гэтага гурта. Гэта добрая art‑каманда, якая ў нейкай ступені зрабіла сабе імя на правакацыях. Але групе, якая грае папулярную музыку, немагчыма без правакацый. З гэтага яны пачыналі, і працягваюць цяпер. Я сур’ёзна думаў, што канцэрт забароняць, бо на выступах Rammstein выкарыстоўваецца фаер‑шоу, а ў нас такое не прынятае. Але вось знайшлі, як падысці з іншага боку.

«НН»: Можа, таксама пойдзеце на канцэрт?

ЛВ: У нас ёсць квіткі на вялікі фэст, што адбудзецца ў маі ў Нямеччыне. Там сярод іншых будзе і Rammstein. Думаю, што там гук будзе лепшы, дык чаго разменьвацца на «Мінск‑Арэну».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?3

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Ozon у Расіі пачаў вывозіць дарагія тавары са складоў у пункты выдачы заказаў на фоне атак беспілотнікаў1

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?3

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць