Грамадства66

У Мінску адкрылі рэстаран, назва якога пагражае міжнародным скандалам

У Мінску адкрылі рэстаран, назва якога цалкам супадае з вядомай сеткай у Літве. Аднак літоўскія ўладальнікі заявілі, што не маюць дачынення да гэтай установы, і западозрылі беларусаў у крадзяжы таварнага знака. «Люстэрка» высветліла, хто валодае гэтым мінскім рэстаранам.

Злева — шыльда аб адкрыцці рэстарана Grill London у Мінску, Фота: koko.by. Справа — уваход у адзін з рэстаранаў Grill London у Вільні. Фота: panorama.lt

У Мінску 7 снежня адкрыўся рэстаран Grill London. Ягоныя назва і лагатып цалкам супадаюць з вядомай аднайменнай сеткай рэстаранаў у Літве. Да таго ж ва ўстановы ідэнтычны з літоўскімі «братамі» інтэр'ер, вытрыманы ў цёмных тонах у стылі лофт, і падобная канцэпцыя кухні.

Пры гэтым уладальнікі сеткі Grill London у суседняй краіне заявілі, што не маюць дачынення да гэтай установы, а таксама абвінавацілі беларусаў у крадзяжы таварнага знака. Адзін з акцыянераў Grill London Эймантас Навікаўскас падкрэсліў у размове з LRT, што кампанія не вядзе ніякай дзейнасці ў Беларусі.

«Інфармацыю пра незаконнае выкарыстанне таварнага знака нашай сеткі рэстаранаў у Беларусі мы атрымалі некалькі дзён таму, усю наяўную інфармацыю па гэтай справе мы перадалі юрыстам», — паведаміў ён.

Як высветліла «Люстэрка», валодае рэстаранам Grill London у Мінску кампанія «Мідпоінт груп». Яна была заснаваная ў 2011 годзе і займалася паслугамі гатэляў і аналагічных месцаў для пражывання з рэстаранамі.

Раней фірма кіравала кавярняй «Пронта» на вуліцы Куйбышава ў Мінску. Цяпер яна закрытая. Ёй таксама належыць рознічны аб'ект у гатэлі Crowne Plaza Minsk.

Уладальнікі фірмы — грамадзяне Турцыі Шанцюрк Гюрсел і Геркем Серкан Арынч, вынікае са звестак адзінага дзяржрэгістратара юрыдычных асоб. Абодва маюць роўныя долі з ліпеня 2023 года. Да гэтага сярод сузаснавальнікаў значыўся іх суайчыннік Эзэр Агюн Ахмет.

Уладальнікі кампаніі «Мідпоінт Груп», якая кіруе рэстаранам Grill London у Мінску. Скрыншот выпіскі з адзінага дзяржрэгістратара юрыдычных асоб

Паводле звестак за 2022 год, Шанцюрк Гюрсел значыўся дырэктарам фірмы «Белпартнёр». Ён жа валодаў турэцкай кампаніяй, у якой была доля ў гэтым амбіцыйным праекце.

Гэтая кампанія павінна была пабудаваць у Гомельскай вобласці рачны порт. ДзяржСМІ называлі яго будучым «ключом для выхаду нашай краіны ў Чорнае мора», яго рэкламаваў сам Лукашэнка. Планавалася, што ён будзе пастаўляць па рацэ нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні. З пачаткам вайны ва Украіне праект па аднаўленні рачнога суднаходства цалкам спыніўся. Гэтаму бізнэсоўцу таксама належыць будаўнічая фірма «Атэльбуд».

Другі саўладальнік, Геркем Серкан Арынч, таксама значыцца як індывідуальны прадпрымальнік, які з 2017 года ў гэтым статусе займаецца праграмаваннем. 

Каментары6

  • Цьху
    09.12.2024
    Ужо зусім страцілі сорам: Верамейчык у іх не міжнародны скандал, а нейкая кавярня ўжо трэба НАТА ўзнімаць. І яны нас вучаць дэмакратыі!
  • Confusion
    09.12.2024
    Какие проблемы? Уладальники рестарану европейчыки. Почему в статье их называют беларусами?
  • Летува не Літва, Расея не Русь
    09.12.2024
    А калі крадуць зямлю, гісторыю, герб і нават народ, тупа дабаўляючы да гістарычных назваў, імёнаў ды прозвішчаў канчаткі, гэтае як называецца, га?

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам у трэці раз

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам у трэці раз

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам у трэці раз

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам у трэці раз

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць