Свет22

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?

Платформа «Новая Беларусь» ладзіць «Гастрафэст» у Польшчы, Літве і Грузіі — удзел бяруць беларускія рэстараны, бары і кавярні з гэтых краін. Больш як 40 пазіцый ежы і напояў на розны густ, але з беларускім вайбам. 

Мерапрыемства пройдзе з 6 па 15 снежня пад назвай Hastrafest SVAE.

Што падаюць? Дранікі з рознымі дадаткамі, бульбяную перапечку, апетытныя клёцкі і цыбрыкі, сытную салянку, каву «Як у «Цэнтральным»», шчаўевую і журавінавую настойкі, збіцень і яшчэ шмат цікавых страў і кактэйляў.

Варшава

2020 Restaurant & Bistro

Адрас: Aleja Wyścigowa 6

Меню для «Гастрафэсту»:

  • Застольны селядзец з варанай бульбай, бураком і цыбуляй — 24 zł
  • Каша малайца (крупы з грыбамі, каўбаскамі і яйкам пашот) — 34 zł
  • Вясковы сняданак (запечаная бульба, марынаваныя агуркі, яйкі, каўбаскі і салата) — 26 zł
  • Цэпеліны з мясной начынкай і смажанінай — 34 zł
  • Дранікі «У сябра» з двума відамі мяса і ў смятанным соусе — 38 zł
  • Дранікі грыбніка з шампіньёнамі ў смятанным соусе — 27 zł
  • Дранікі «марскія» з ласосем у сметанковым соусе — 32 zł

Karma Bar

Адрас: Al. 3 Maja 15 

Меню:

  • Бульбяная вафля з грыбным паштэтам, смятанай, хрэнам і кольцамі цыбулі — 33 zł
  • «Сталічнае» пірожнае з журавінамі — 16 zł

White Crow Craft Beer & Kitchen

Адрас: Wilenska 25

У меню тоўчаная вараная бульба з грыбамі і беконам (30 zł).

Beer Station Ursynów

Адрас: Aleja Ken 47

Меню:

  • Дзеруны з ласосем і крэм-сырам — 35 zł
  • Бураковы суп з фасоляй і свіной рабрынкай — 30 zł
  • Салата «Сэрца Палесся» з індычым сэрцам і гароднінай — 25 zł
  • Сырнікі з вішнёвым варэннем — 20 zł

Beer Station Wola

Адрас: Wolska 89

Меню:

  • Салянка з часночнымі грэнкамі — 30 zł
  • Клёцкі са шкваркамі і смятанай — 35 zł
  • Бульбяныя цыбрыкі з мясам і смятанай — 20 zł
  • Салат «Панскі» з ялавічынай, бульбай і грыбамі — 25 zł
  • Тварожнікі «Полацкія» з макам — 20 zł
  • Кактэйль «Снягір» на аснове журавінавай настойкі — 30 zł 

The morning after (the night before)

Адрас: Poznańska 7

Меню:

  • Хрушчы з ялавічнымі шчокамі і карамелізаванай цыбуляй — 48 zł
  • Кактэйль «Шляхціц» з тэкілай, смятанай, міндалем і саурам — 35 zł

GiGi

Адрас: Oboźna 9-102

Меню:

  • Закуска «Палескі скрутак»: свініна, свежыя і гарчычныя агуркі ў рысавай паперы — 31 zł
  • Кактэйль «Слодыч» з джынам, віном Pedro Ximénez і маслёнкай — 40 zł

Познань

MY

Адрас: Fredry 5

Меню:

  • Салянка з вэнджанай курыцай, ялавічынай і каўбаскамі — 35 zł
  • Лагодны збіцень (безалкагольны) — 15 zł

Катавіцы

Pub Kominiarz

Адрас: Wojewódzka 24

Меню:

  • Бульбяная перапечка з курыцай — 26 zł
  • Бульбяная перапечка з вешанкамі — 26 zł

Вільня

Karčma 1863

Адрас: Bokšto g. 2

Меню:

  • Наліснікі з курыным філе, цыбуляй, сырам, памідорамі, маянэзам — 8 €
  • Наліснікі з тварагом, сырам, грыбамі, памідорамі і зелянінай — 8 €
  • Кава «Як у «Цэнтральным»» з малаком, яйкам, цукрам і брэндзі — 6 €
  • Торт «Напалеон» — 5 €
  • Цана за ўвесь сэт SVAE (адзін від наліснікаў, кава і кавалак торта) — 15 €

Тбілісі

53 27° bar

Адрас: Giorgi Kuchishvili 1

Меню:

  • Дранікі пад веганскім грыбным соусам з хрумсткімі вешанкамі і адбітымі гурочкамі — 18 ₾
  • Фаршыраваны перац у таматна-вяршковым соусе, са смятанай, зелянінай і хлебам — 23 ₾
  • Бульбяная запяканка з курыным фаршам пад соусам дэміглас, са смятанай і зелянінай — 22 ₾
  • Алкагольны збіцень — 15 ₾
  • Лаўровы ліманад — 8 ₾

D20 bar

Адрас: Amaghleba 4

Меню:

  • Сэт «Смак як код» — 25 ₾
  • Бульбяныя вафлі з грыбным соусам
  • Тры настойкі (крамбамбуля, шчаўевая, журавінавая)

Каментары2

  • Поляк малы
    06.12.2024
    Кошты як у Нарвегіі і порцыі памерам са сталовую лыжку.

    Годны спосаб адцягнуць сваю ўвагу ад польскіх рэстарацыяў і адчуць сябе як дома, як у Беларусі
  • (
    07.12.2024
    дзе беднаму беларусу паесці?

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»1

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць