Грамадства11

У Беларусі крыху змякчаць Крымінальны кодэкс і абароняць «былога прэзідэнта»

30 студзеня на пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі ўхвалілі законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Дакумент пераглядае адказнасць амаль па 100 артыкулах Крымінальнага кодэкса (КК) і Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці (КаАП) Беларусі.

Згодна з законапраектам, больш за 70 складаў злачынстваў дапоўненыя такімі альтэрнатыўнымі відамі пакарання, як штраф, арышт, папраўчыя работы і абмежаванне волі. Сярод іх перагледжаныя 22 артыкулы, якія цяпер прадугледжваюць выключна адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі, паведамляе БелТА.

Законапраект прапануе не прымяняць пазбаўленне волі да наступных катэгорый грамадзян: жанчын і адзінокіх мужчын, якія выхоўваюць дзяцей да 14 гадоў або дзяцей-інвалідаў, а таксама непаўналетніх і інвалідаў I групы. Удакладняецца, што ў выпадку канчатковага зацвярджэння гэтага законапраекта гэтае правіла будзе застасавана, калі злачынства здзейснена ўпершыню і не звязана з замахам на жыццё і здароўе або «экстрэмізмам».

Пералік крымінальных злачынстваў, учыненых грамадзянамі Беларусі за мяжой, законапраектам дапоўнены злачынствамі «тэрарыстычнай» накіраванасці.

Па шэрагу эканамічных злачынстваў прадугледжваюцца больш мяккія пакаранні, а таксама ўнесеныя змены ў артыкулы, якія тычацца незаконнага абароту наркотыкаў. Так, адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (арт.328 КК РБ) дапоўненая альтэрнатыўнымі відамі пакарання ў выглядзе арышту і абмежавання волі.

Законапраект прадугледжвае магчымасць разгляду судом магчымасць умоўна-датэрміновага вызвалення асуджанага ад адбыцця пакарання і замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем па хадайніцтве асуджанага або яго адваката.

Таксама мае з'явіцца новы артыкул у Крымінальным кодэксе:

арт. 366-1 «Гвалт або пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або прэзідэнта, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў».

Згадка пра «былога прэзідэнта» з'явіцца таксама ў артыкулах пра паклёп (арт. 367) і абразу (арт. 368) прэзідэнта.

Каментары1

  • пипец
    30.01.2025
    Пипец, сколько же можно давать гарантии самому себе ???
    Занят этим с 2020 года, остальное фиолетово.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль3

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны: Беларусь гатова да ўзаемных вайсковых інспекцый з Польшчай на глыбіню 80 км5

«Спадар прэзідэнт, не Украіна пачала гэтую вайну». Заявы Трампа аб Украіне і яго канфлікт з Зяленскім шакавалі многіх рэспубліканцаў20

«Марк Фармель» паставіў у вітрыну замест манекена мужчыну з голым торсам7

Стала вядома, калі ў Беларусі правядуць вучэнні «Захад-2025»

У цэнтры Мінска чатыры аўтамабілі ўрэзаліся адзін за адным1

Уначы зноў было за мінус 20°С

Як выглядаў Мінск 100 гадоў таму? Штучны інтэлект ажывіў гістарычныя фота — атрымалася захапляльнае відэа7

Пуцін хоча ператварыць Украіну ў другую пакорлівую Чачню5

Саудаўцы будуюць фантастычны мегаполіс «Лінія», куды можна будзе засяліць усю Беларусь. Кошт — $1 трыльён ШМАТ ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль3

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць