Грамадства22

У Крамлі назвалі пустымі словамі заяву Зяленскага аб гатоўнасці да перамоў з Пуціным

Напярэдадні прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы сесці за стол перамоў з Пуціным, калі гэта прынясе мір.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Трэба цалкам усведамляць тое, што адбываецца. Аналіз з нашага боку, які неаднаразова агучваўся прэзідэнтам Пуціным, сведчыць пра тое, што спадар Зяленскі мае вялікія праблемы дэ-юрэ з пункту гледжання сваёй легітымнасці. Але нават нягледзячы на гэта, расійскі бок застаецца адкрытым для перамоў», — цытуюць прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Украіна ўвяла забарону на прамыя перамовы з Пуціным восенню 2022 года, калі Расія замацавала ў сваёй Канстытуцыі анексію чатырох украінскіх абласцей. Украінскія законы таксама забараняюць правядзенне выбараў падчас дзеяння ваеннага становішча.

Напярэдадні Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, што гатовы сесці за стол перамоў з Уладзімірам Пуціным, калі гэта прынясе мір. Ён таксама дадаў, што яго стаўленне да расійскага лідара ў дадзеным выпадку не мае значэння.

«Я лічу яго ворагам і, шчыра кажучы, думаю, што ён таксама лічыць мяне ворагам», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Каментары2

  • Лейцар коркавы
    05.02.2025
    А пуцін легітымней няма куды.
  • Андрусь
    05.02.2025
    За стол перамоваў у любым выпадку давядзецца сядаць. Рана ці позна. Любая вайна заканчваецца за сталом перамоваў. Але зараз ад дзеянняў цывілізаванай сусветнай супольнасці залежыць ці давядзецца Зяленскаму за гэтым сталом перамоваў падпісваць акт пра капітуляцыю Украіны і вынікам вайны стане ліквідацыя адной дэмакратычнай краіны, ці капітуляваць перад цывілізаваным светам давядзецца пуціну і вынікам перамоваў стане тое, што свет пазбавіцца самай галоўнай небяспекі сучаснасці - імперскай расіі ў яе цяперашнім выглядзе.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць