Свет77

Брытанец, дзяўчына якога выкінула ў сметніцу дыск з біткойнамі на $700 мільёнаў, хоча купіць увесь сметнік

Джэймс Хаўэлс хацеў правесці раскопкі на сметніку, але ўлады горада яму адмовілі. Цяпер у праграміста з'явілася новая ідэя. Часу ў яго мала — на месцы сметніка збіраюцца пабудаваць электрастанцыю.

Камп'ютарны спецыяліст з валійскага Ньюпорта Джэймс Хаўэлс ужо дзесяць гадоў спрабуе знайсці свой цвёрды дыск з біткойнамі на суму ў 700 мільёнаў даляраў. Паводле яго слоў, у 2013 годзе ягоная дзяўчына выпадкова выкінула пакет з вінчэстарам у сметніцу. З тых часоў Хаўэлс змагаецца з уладамі за права правесці раскопкі на гарадскім сметніку.

У мінулым месяцы Джэймс прайграў чарговы суд за права правесці пошукавую аперацыю на сметніку. Пасля суда гарадская рада абвясціла пра планы закрыць і рэкультываваць палігон, што амаль дакладна паставіць крыж на апошніх надзеях Хаўэлса вярнуць свае біткойны. Улады ўжо атрымалі дазвол на будаўніцтва сонечнай электрастанцыі на частцы гэтай тэрыторыі, паведамляе The Guardian.

39-гадовы Хаўэлс у панядзелак заявіў, што пастанова аб закрыцці стала для яго «сапраўдным сюрпрызам». Аднак у яго ўзнікла новая ідэя: купіць сметнік у горада.

«Рада заяўляла ў Высокім судзе, што закрыццё сметніка для правядзення пошукаў нанясе велізарную шкоду жыхарам Ньюпорта, а цяпер яны самі плануюць яго закрыць.

Я чакаў, што сметнік закрыюць у найбліжэйшыя гады, бо ён запоўнены на 80-90%, але не думаў, што гэта адбудзецца так хутка. Калі гарадская рада Ньюпорта будзе зацікаўленая, я, магчыма, разгледжу магчымасць куплі сметніка ў яго цяперашнім стане. Я ўжо абмяркоўваў гэты варыянт з інвестыцыйнымі партнёрамі, і гэтае пытанне застаецца на парадку дня», — адзначыў Хаўэлс.

У судзе Хаўэлс расказаў, што летам 2013 года ён выпадкова паклаў цвёрды дыск з кашальком біткойнаў у чорны смеццевы пакет падчас прыбірання ў офісе і пакінуў яго ў калідоры дома. Ягоная тагачасная дзяўчына, як сцвярджаецца, прыняла пакет за смецце і выкінула яго на сметнік, дзе дыск быў незваротна згублены.

Хаўэлс хутка зразумеў сваю памылку і з тых часоў неаднаразова прасіў гарадскую раду дапамагчы яму вярнуць цвёрды дыск, нават прапаноўваючы падзяліцца знойдзенымі сродкамі, але ягоныя просьбы заставаліся без адказу.

Рада Ньюпорта цвёрда адмаўлялася дазволіць Хаўэлсу весці пошукі, заяўляючы, што, як толькі цвёрды дыск апынуўся на сметніку, ён стаў уласнасцю муніцыпалітэта.

Каментары7

  • Бедарус
    11.02.2025
    Трагедия, на каких основания упадёт? Эксперт? Может будет стоить по миллиону долларов за 1!
  • Міко
    11.02.2025
    Трагедия, калі ён і знойдзе, то біткоін ўжо будзе 1 млн даляраў каштаваць. Ужо ж відавочна, што яго цана толькі расце.
  • Максим Дизайнер
    11.02.2025
    Все беды от бап.

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры11

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры11

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць