Эканоміка22

У мясцовых уладаў і ААТ забяруць акцыі шэрагу банкаў і прадпрыемстваў

Урад распарадзіўся забраць у мясцовых уладаў і дзяржарганізацый акцыі некаторых банкаў і арганізацый, фармальна яны пяройдуць ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да 1 ліпеня 2025 года акцыі шэрагу банкаў і прадпрыемстваў, якія належаць рэгіёнам і дзяржарганізацыям, павінны перайсці ва ўласнасць дзяржавы. Сярод іх — долі ў наступных прадпрыемствах:

  • Белаграпрамбанк;
  • Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»;
  • Беларускі народны банк;
  • Сбер Банк;
  • Ашчадны банк «Беларусбанк»;
  • Тэхнабанк;
  • Бабруйскі гарбарны камбінат;
  • Беларускі гандлёва-выставачны і інфармацыйна-маркетынгавы цэнтр;
  • Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • Агратэхпаслуга;
  • Скідальскі Цукаргандаль;
  • «Сталічны праспэкт».

Частка акцый Белінвестбанка, Беларусбанка, Тэхнабанка, а таксама БНБ Банка цяпер належаць мясцовым выканкамам з розных рэгіёнаў і дзяржарганізацыям. Акцыі Сбер Банка цяпер знаходзяцца ў распараджэнні «Мінсктранса», агенцтва «Мінск-Навіны» і мясцовых органаў улады.

У дадатак да гэтага 635 752 акцыі Белінвестбанка, якія належаць самому банку, таксама пяройдуць ва ўласнасць дзяржавы — агульны кошт гэтых папер перавышае 19 тысяч рублёў.

Да той жа даты ўсе акцыі Белінвестбанка, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, будуць перададзеныя Дзяржкамітэту па маёмасці. У спісе дзевяць акцыянераў, найбуйнейшы з якіх — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён перадасць акцыі на суму 240 тысяч рублёў. 

Да 28 лютага ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь свае акцыі павінен перадаць «Менсктэлекамбуд», да 1 сакавіка ААТ «Александрыйскае» павінна перадаць ва ўласнасць дзяржавы акцыі Шклоўскага масларобнага завода, а Аршанскі раён да 1 красавіка — акцыі Арэхаўскага льнозавода.

Каментары2

  • Пытаннечкі
    23.02.2025
    А ў чым сэнс? Адчуваю, што плануецца чарговая махінацыя, але якая?
  • Всё в семью
    23.02.2025
    Грабь награбленное. Частникам приготовиться.

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»4

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»4

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць