Грамадства33

Стала вядома, колькі людзей загінула на мяжы ў мігранцкім крызісе

Праваабаронцы чатырох краін прадставілі даклад пра тры гады мігранцкага крызісу. Па іх даных, дакладна вядома пра смерць як мінімум 125 чалавек.

Крыніца: Straž graniczna

Даклад падрыхтавалі чатыры арганізацыі — беларуская ініцыятыва Human Constanta разам з польскім фондам Ocalenie, літоўскай групай Sienos Grupe і латвійскай ініцыятывай Gribu palīdzēt bēgļiem («Жадаю дапамагчы ўцекачам»).

Паводле іх даных, з лета 2021-га па сакавік 2024-га афіцыйна пацверджаныя смерці 116 чалавек, за час з красавіка 2024-га пацверджаныя яшчэ 9 смерцяў. Сведкі расказваюць яшчэ як мінімум пра 26 загінулых.

Больш за ўсё — 63 смерці — зафіксавана на тэрыторыі Беларусі, 39 смерцяў зафіксаваныя ў Польшчы. Таксама ёсць выпадкі гібелі мігрантаў у Літве, Латвіі і Германіі. Яшчэ ў адным выпадку краіна смерці невядомая, бо з мігрантам проста знікла сувязь — эксперты тлумачаць, што, верагодна, чалавек загінуў.

Праваабаронцы кажуць, што рэальная колькасць загінулых, хутчэй за ўсё, нашмат вышэйшая. Расказваюць пра выпадкі, калі целы загінулых не былі знойдзеныя — напрыклад, людзі патанулі ў рэках ці ў багне. 

Вядомыя імёны толькі 31 загінулага мігранта — менш чым чвэрць з пацверджаных смерцяў. Сведкі расказваюць як мінімум пра чатыры пахаванні мігрантаў у лесе, таксама невядома, колькі мігрантаў пахаваныя на тэрыторыі Беларусі ў безыменных магілах.

Чаму гінуць мігранты? Адна з асноўных прычын — тое, што мігранты захрасаюць у памежнай зоне (польскія ці літоўскія памежнікі прымусова адсылаюць іх у Беларусь, адкуль яны прыйшлі, а беларускія — штурхаюць у бок ЕС і не даюць пакінуць прымежную зону). Сярод фактараў рызыкі называюць халоднае надвор'е, недахоп ежы і вады, фізічны напад з боку памежнікаў і траўмы, якія людзі атрымліваюць, калі спрабуюць пералезці праз высокі плот на мяжы. Некалькі чалавек загінулі ў аварыях, некаторыя памерлі ў бальніцах, бо падчас пераходу мяжы іх стан здароўя пагоршаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Hubbell
    13.08.2024
    Лукашенко, это ты виновен в смерти этих людей!
  • .
    13.08.2024
    Рэдакцыя, дайце спасылку на даклад, калі ласка.
    Чаму яе адразу няма? А на ўсялякія спутнікі і анлайнеры будзе.
  • Андрусь
    13.08.2024
    Калі гэтыя людзі не маюць падставаў для патраплення на тэрыторыю Польшчы, Літвы, Латвіі ці ЕС увогуле, то, натуральна,э што памежнікі гэтых краінаў іх не прапускаюць. Тым больш, што яны спрабуюць перасячы мяжу не праз пункты пропуску. Калі афіцыйная Беларусь гэтых людзей на сваю тэрыторыю прыняла, то яна і павінна забяспечыць ім годныя ўмовы існавання.
    Навошта праваабаронцы перакладаюць віну на Польшчу, Літву і Латвію?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна23

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў13

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна23

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць