Навука і тэхналогіі11

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце

Працягласць аўтамабільнага тунэля Rogfast складзе 27 кіламетраў, а максімальная глыбіня — 392 метры ніжэй за ўзровень мора. Праектам прадугледжаны дзве асобныя трубы з чатырма палосамі руху і ўнікальная падводная кальцавая развязка.

Будаўніцтва тунэля Rogfast. Скрын відэа: hexagon.com

У Нарвегіі рэалізуецца грандыёзны інжынерны праект, які назаўжды зменіць транспартную сістэму заходняга ўзбярэжжа краіны. Як паведамляе CNN, ён павінен скараціць час у дарозе паміж буйнымі гарадамі і стаць часткай магістралі без паромаў.

Тунэль атрымаў назву Rogfast. Гэта скарот ад выразу «Rogaland fastforbindelse», утвораны ад назвы рэгіёну Ругалан і нарвежскага тэрміна, які значыць «сталае злучэнне». Яго даўжыня складзе 27 кіламетраў, а ў самым глыбокім пункце ён пройдзе на 392 метры ніжэй за ўзровень мора. Падводных дарожных тунэляў такога маштабу ў свеце яшчэ не было.

Першыя работы пачаліся яшчэ ў студзені 2018 года, аднак у канцы 2019 года будаўніцтва было прыпынена праз прагназаванае перавышэнне бюджэту. Пасля перагляду кантрактаў і рэструктурызацыі праекта працы аднавіліся ў канцы 2021 года. Агульны кошт будаўніцтва ацэньваецца прыкладна ў 25 мільярдаў нарвежскіх крон (каля 2,4 мільярда долараў).

Праект Rogfast на карце. Фота: Wikimedia Commons

Rogfast павінен істотна палепшыць сувязь уздоўж заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі. Галоўная практычная мэта — замяніць сённяшнія паромныя пераправы. Гэта дазволіць скараціць час у дарозе паміж буйнымі гарадамі Берген і Ставангер (адпаведна другім і чацвёртым па колькасці насельніцтва гарадамі краіны) прыкладна на 40 хвілін і зробіць штодзённыя паездкі паміж імі значна прасцейшымі.

Інжынерныя выклікі і інавацыі

Паводле праекта, тунэль будзе складацца з дзвюх асобных труб, у кожнай з якіх прадугледжана па дзве паласы руху. Адной з самых цікавых дэталяў з'яўляецца падводная развязка: прыкладна пасярэдзіне тунэля, на глыбіні 260 метраў, будзе пабудавана «кальцо», якое злучыць асноўную трасу з востравам Квітсёй — самай маленькай камунай Нарвегіі.

Будаўніцтва такой доўгай падводнай магістралі патрабуе асаблівай тэхнічнай дакладнасці. Каб паскорыць працу, тунэль прабіваюць адначасова з двух канцоў. Мэта — каб дзве каманды сустрэліся ў цэнтры з хібнасцю не больш за 5 сантыметраў.

Фота: hexagon.com

Такой дакладнасці дасягаюць праз складаную сістэму вымярэнняў. Спецыяльны лазерны сканер з люстэркам круціцца і скануе кожную нядаўна выкапаную частку тунэля. Ён збірае каля 2 мільёнаў кропак даных за секунду і стварае «лічбавы двайнік» тунэля, які параўноўваюць з праектнымі планамі, каб адразу выявіць нават самыя дробныя адхіленні.

Пяцісантыметровы допуск — адзін з самых жорсткіх у свеце, але ён эканоміць час, грошы і рэсурсы. Калі адхіліцца больш, трэба будзе вывозіць лішнюю пароду і потым запаўняць пустэчы, а гэта азначае рост выдаткаў.

Хоць праект і рухаецца наперад, не абыходзіцца без цяжкасцяў. Галоўнай праблемай з'яўляецца герметызацыя скальнай пароды ад працёкаў салёнай вады пад высокім ціскам.

Тунэль таксама патрабуе мер па абароне аўтамабілістаў ад забруджвання паветра. У ім усталююць складаную сістэму вентыляцыі. Магутныя вентылятары павінны ствараць паток паветра ўздоўж трасы, а дадатковы паветраабмен забяспечыць вертыкальная шахта, якую выведуць на паверхню вострава Квітсёй. Разлічваецца, што такое спалучэнне гарантуе бяспеку і нармальную цыркуляцыю паветра на ўсім доўгім маршруце.

Акрамя таго, плануецца ўкараненне сістэмы папярэджання пра здарэнні ў рэжыме рэальнага часу (напрыклад, паломкі або заторы). Рух будуць кантраляваць камеры і радары.

Уплыў на рэгіён

Гэты праект — ключавая частка мадэрнізацыі прыбярэжнай шашы E39 працягласцю 1100 кіламетраў. Сёння шлях па гэтай трасе ад Тронхейма на поўначы да Крысціянсанда на поўдні займае каля 21 гадзіны і ўключае сем паромных перапраў. Нарвегія ставіць перад сабой амбіцыйную мэту: зрабіць усю дарогу свабоднай ад паромаў, скараціўшы час падарожжа напалову. Завяршэнне ўсёй магістралі плануецца не раней за 2050 год, але Rogfast павінен быць гатовы ўжо ў 2033 годзе.

Чакаецца, што праект палепшыць лагістыку для рыбнай прамысловасці, знізіць выдаткі бізнэсу і пашырыць рынак працы, дазваляючы людзям лягчэй дабірацца да працы і вучобы ў суседніх рэгіёнах.

Сёння самы доўгі ў свеце тунэль з падводным участкам — гэта Сэйкан у Японіі. З агульнай даўжыні 53,85 кіламетра на падводную частку прыпадае 23,3 кіламетра. Тунэль пад Ла-Маншам карацейшы (50,46 км), але яго падводны адрэзак дасягае 37,9 км.

Аднак яны прызначаны выключна для чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, Rogfast значна пераўзыходзіць іх па глыбіні залягання: Сэйкан апускаецца да 240 метраў ніжэй за ўзровень мора, а тунэль пад Ла-Маншам — да 115 метраў.

Каментары1

  • Всех
    04.12.2025
    Неправильные какие-то! Некуда деньги девать :)
    Надо было на какую-то соседнюю страну напасть. Вот тогда было бы окей...

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць