Усяго патроху66

Уводзіцца платная падпіска для чытачоў RSS-стужкі

Ад сённяшняга дня чытаць навіны на сайце «Нашай Нівы» праз RSS можна будзе толькі за грошы.

Ад сённяшняга дня чытаць навіны на сайце «Нашай Нівы» праз RSS можна будзе толькі за грошы.

Сайт «Нашай Нівы» ідзе ў нагу з часам, прырастае наведнікамі і выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі. Сярод апошніх абнаўленняў — прымеркаваная да Дня Волі змена дызайну на зручнейшы для чытачоў.

Новы дызайн сайта «Нашай Нівы» быў замоўлены вядучай маскоўскай дызайн-студыі, што прывяло да непрадугледжана вялікіх выдаткаў. Каб кампенсаваць выдаткі, мы былі вымушаны дадаць новы рэкламны банер памерам 300 на 250 пікселяў. На жаль, статыстыка наведвання ў Google Analytics паказвае, што большасць чытачоў (каля 3600) штодня праглядае наш сайт праз RSS кліенты, якія, вядома, не паказваюць рэкламу.

У выніку такой сітуацыі, рэдакцыя «Нашай Нівы» губляе грошы ад інтэрнэт-рэкламадаўцаў і таксама губляе пазіцыі ў рэйтынгу «Акавіта», што ў сваю чаргу прыводзіць да зніжэння стаўкі на паказ банераў.

Каб кампенсаваць страчаныя прыбыткі і заахвоціць чытаць сайт праз браўзэр, было прынятае рашэнне з 1 красавіка ўвесці платны доступ да RSS стужкі навінаў на сайце NN.BY.

З іншага боку,

мы паважаем права кожнага абіраць, што яму зручней
 — і не прыбіраем RSS-стужку навінаў зусім.

Ніжэй прыводзім расцэнкі на доступ з разліку на месяц. Аплату можна праводзіць звычайным паштовым пераказам, як пры падпіске на папяровую газету.

РубрыкаЦана падпіскі на месяц
Агульная стужка5000
За 1 рубрыку (акрамя Прыватных абвестак, Падзяк і Анекдотаў)1000
Прыватныя абвесткі500
Падзякі500
Анекдоты2000


Дзякуем за разуменне, Рэдакцыя «Нашай Нівы». Будзьма разам!

P. S. Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе чытачоў з 1 красавіка!

Каментары6

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў13

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў13

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць