Грамадства77

Разведка Украіны: Беларусь не атрымала ад Расіі ядзернай зброі, стаяць толькі носьбіты без боегаловак

Ці атрымала Беларусь ядзерную зброю ад РФ? У Службе знешняй разведкі Украіны заявілі, што боегаловак у краіне няма, паведаміў кіраўнік Службы знешняй разведкі Украіны Алег Івашчанка.

У Беларусі няма расійскай ядзернай зброі, нягледзячы на заявы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 

Паводле слоў Алега Івашчанкі, на тэрыторыі краіны размешчаны носьбіты — у прыватнасці, самалёты і аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр». Аднак самі боегалоўкі не перадаваліся.

«Самой ядзернай зброі ў Беларусі няма. Гэта факт», — падкрэсліў Івашчанка.

Паводле яго слоў, у Беларусі абсталёўваюць месцы захоўвання і актыўна рыхтуюцца да магчымасці размяшчэння ядзернай зброі.

«Лукашэнка кажа, што да канца года ў іх будзе «Арэшнік». Але гэта падобна да выдавання жаданага за рэальнае. На сёння — нічога такога няма, і малаверагодна, што з’явіцца», — дадаў кіраўнік СЗР.

Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што Беларусь займаецца вытворчасцю пускавых установак для комплексу «Арэшнік», але для паўнавартаснага аснашчэння патрэбныя ракеты з Расіі.

Каментары7

  • Ёсік
    26.05.2025
    Лукашэнка звычайны ляпала і паталагічны хлус. Паслухайце яго прамовы на нарадах ды на выездах - абы што, каб толькі не забыліся. Скрыня цьвікоў, абстраляны ягоны аўто ля Ліёзна, няма ў мяне ніякага малога, усім па 1000даляраў, я не буду трымацца сінімі пальцамі за фатэль, арэшнік і ЯЗ.
  • Лейцар коркавы
    26.05.2025
    Хутка пачуем азаронка з астатнімі с.акалізамі, колькі ў Беларусі ЯЗ.
  • Квасъ
    26.05.2025
    Носитель без боеголовки - лучше про синепалого и не скажешь.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць