Вайна22

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада

Мэр Кіева Віталь Клічко ў інтэрв'ю AFP заявіў, што Расія ўзмацняе ўдары па сталіцы напярэдадні зімы, таму цяпер пытанне стаіць ужо пра выжыванне горада, піша «РБК-Украіна».

Віталь Клічко

Клічко падкрэсліў, што амаль штодня з’яўляюцца паведамленні пра разбураныя будынкі, параненых і загінулых людзей, а інтэнсіўнасць абстрэлаў Кіева павялічваецца.

У сувязі з гэтым Клічко прапанаваў жыхарам, якія маюць сваякоў або сяброў за межамі сталіцы, разгледзець магчымасць часовага пераезду.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што не заклікае да поўнай эвакуацыі горада. Па словах кіеўскага мэра, ад’езд усіх жыхароў якраз адпавядаў бы аднаму з магчымых сцэнарыяў, якіх хоча Расія, — каб Кіеў застаўся пустым.

Клічко таксама папярэдзіў, што калі ў выніку расійскіх атак будзе парушаная праца сістэмы водазабеспячэння, у сталіцы можа ўзнікнуць маштабны крызіс.

Ён адзначыў, што нават добрая падрыхтоўка горада не гарантуе бяспекі, калі не будзе эфектыўна працаваць супрацьпаветраная абарона.

Масіраваныя ўдары па энергетычнай інфраструктуры Кіева і вобласці Расія аднавіла ў канцы верасня. Пасля новых атак у сталіцы пачалі дзейнічаць графікі адключэнняў электраэнергіі, а часам энергетычныя службы вымушаныя ўводзіць і аварыйныя адключэнні.

Каментары2

  • БЕРАСЦЬ
    08.10.2026
    Вось дзе бяда, а не нашы ціханоўска-пятрухінскія буры ў шклянцы вады
  • живой щит?
    09.10.2026
    Па словах кіеўскага мэра, ад’езд усіх жыхароў якраз адпавядаў бы аднаму з магчымых сцэнарыяў, якіх хоча Расія, — каб Кіеў застаўся пустым.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць