Тэатр22

Не падоўжаны кантракт з галоўным рэжысёрам ТЮГа Наталляй Башавай

Кіраўніцтва Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (ТЮГ) не прадоўжыла кантракт з галоўным рэжысёрам тэатра Наталляй Башавай. У адказ каля 20 акцёраў тэатра звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Беларусі, у якім просяць Аляксандра Лукашэнку не дапусціць неабгрунтаванага звальнення творчага кіраўніка.

«Башава прапрацавала ў тэатры 12 гадоў, сем з іх — у якасці галоўнага рэжысёра. За час працы яна паставіла 15 спектакляў, дзевяць з іх сталі лаўрэатамі і дыпламантамі на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях», — гаворыцца ў звароце.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар ТЮГа Юрый Кулік, 30 сакавіка ў Башавай закончыўся тэрмін кантракта, і ёй было паведамлена аб яго непрацягненні ў адпаведнасці з заканадаўствам. Паводле яго слоў, на месца Башавай будзе запрошаны іншы спецыяліст.

У сваю чаргу Наталля Башава мяркуе, што новы дырэктар тэатра, які быў прызначаны каля васьмі месяцаў таму, па‑іншаму бачыць прызначэнне ТЮГа. «Калі мае спектаклі нацэленыя на маральнае выхаванне, то дырэктар хоча памяняць рэпертуар на больш забаўляльныя і камерцыйныя праекты», — сказала яна.

Башава таксама паведаміла, што мае намер абскардзіць сваё звальненне ў судзе.

У звароце акцёры згадваюць і аб іншых праблемах тэатра. «У 2008 годзе тэатр быў пастаўлены на гэтак званую рэканструкцыю, — пішуць яны. — З таго часу ніякіх бачных дзеянняў па рэканструкцыі не адбываецца, і ніхто не можа даць нам яснага адказу аб будучыні тэатра». «Мы таксама не можам зразумець,

чаму другі год граем спектаклі па‑за сценамі роднага тэатра, хоць усе структурныя падраздзяленні знаходзяцца ў будынку і там жа праходзяць рэпетыцыі», — гаворыцца ў звароце.

«Зала Дома літаратара, дзе праходзяць спектаклі, па сваіх тэхнічных параметрах і габарытах не адпавядае якаснаму ажыццяўленню пастановак, даводзіцца ахвяраваць дэкарацыямі і абыходзіцца мінімальным святлом», — зазначаюць акцёры. «А ўмовы наогул не адпавядаюць санітарным нормам: усю зіму мы працавалі ў халодным памяшканні, дзе тэмпература апускалася да 12—15 градусаў, дзеці ў глядацкай зале сядзелі ў паліто і шубах, а артысты мерзлі і хварэлі. Няўжо наша падрастаючае пакаленне не заслугоўвае лепшага?» — гаворыцца ў звароце да прэзідэнта.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць