Улада99

Аляксандр Лукашэнка: Губернатару хлусяць, а ён — мне

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў старшыню Мінаблвыканкама Леаніда Крупца ў падачы недакладнай інфармацыі па сельгасработах.

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў старшыню Мінаблвыканкама Леаніда Крупца ў падачы недакладнай інфармацыі па сельгасработах,
паведаміла прэс‑служба прэзідэнта па выніках першага дня яго рабочай паездкі па паўднёвых рэгіёнах краіны.

У прыватнасці, Крупец раней дакладваў Лукашэнку, што на тэрыторыі яго рэгіёну стопрацэнтна прыбрана з палёў леташняя салома. Аднак толькі ў Любанскім раёне, куды прыбыў беларускі кіраўнік, непрыбранымі засталіся 68 га. «Ствараецца ўражанне, што ў вас як быццам толькі ўчора скончылася ўборачная. Вы толькі пачынаеце прыбіраць салому. У вас ні на адным полі не працуе тэхніка, а толькі тут, дзе прызямліўся верталёт прэзідэнта», — адзначыў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў разабрацца з сітуацыяй і даручыў кантрольным структурам даць яму аб’ектыўную інфармацыю як пра гатоўнасць палёў да веснавых работ, так і пра ход пасяўной.

«Дзе недакладная інфармацыя — адразу інфармуйце мяне, прымем рашэнні аж да адстаўкі людзей. Па губернатару разбярэмся і па міністру таксама, а то губернатару хлусяць, а ён — мне. Гэтага не павінна быць», — сказаў Лукашэнка.

Ён «жорстка раскрытыкаваў» працу мясцовай улады і Мінсельгасхарча па «навядзенні парадку на зямлі і выкананні тэхналогій аграпрамысловай вытворчасці».

Падчас наведвання раёна прэзідэнт заявіў, што нароўні са стварэннем аграгарадкоў асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю буйных вёсак. «Мы будзем развіваць буйныя вёскі, будаваць там жыллё для людзей, якія застаюцца жыць на сяле, — сказаў Лукашэнка. — Трэба думаць пра «другую хвалю» пасля аграгарадкоў: пра буйныя вёскі, якія мы добраўпарадкуем і паступова будзем дабаўляць. Няхай у гаспадарцы будзе дзве‑тры перспектыўныя вёсачкі, дзе мы, можа, і не пабудуем клуб і школу, але павінны ствараць нармальныя ўмовы для жыцця, інфраструктуру».

«Як было дакладзена прэзідэнту, на Палессі пайшла тэндэнцыя павелічэння попыту на жыллё», — паведамляе прэс‑служба. «Калі так будзе па ўсёй краіне, то гэта сведчыць аб тым, што мы перамаглі, што мы вельмі правільна праводзім лінію па адраджэнні сяла. Калі няма попыту на жыллё, значыць, людзі туды не ідуць. Таму мяне радуе гэты факт», — сказаў Лукашэнка.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра паведаміў, што ў мяса‑малочнай галіне назіраецца прырост па ўсіх паказчыках. З пачатку года станоўчае сальда балансу экспарту — імпарту сельгаспрадукцыі склала 400 млн. долараў ЗША. Па выніках года чакаецца, што гэты паказчык перавысіць 1 млрд. долараў.

13 красавіка Лукашэнка знаходзіцца ў Пінскім раёне.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках16

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў19

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага5

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках16

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць