Грамадства11

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?

Сітуацыя абсурдная, але ўсё нібыта па законе.

У міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» з'явілася імя 23-гадовага жыхара Рагачова Аляксея Сталярова. Працэс над хлопцам адбыўся ў судзе Рагачоўскага раёна, але было вырашана, што ён «абразіў Лукашэнку, будучы ў неадэкватным стане. Таму Сталярова вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.

Юрыдычная служба «Вясны» адзначае, што парушэння закона ў гэтым няма: «Падстава для ўнясення ў спіс — абвінаваўчы прысуд па артыкуле «экстрэмісцкай» накіраванасці, які ўступіў у сілу. А ці прымяняецца пакаранне, у гэтым выпадку не мае значэння».

Праз юрыдычную калізію чалавек можа быць абмежаваны ў правах на падставе ўключэння ў спіс «экстрэмістаў», нават калі быў непрытомным у момант здзяйснення «злачынства». Рахункі Сталярова цяпер будуць на асаблівым рахунку ў Камітэце дзяржкантролю.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • даведка
    19.07.2025
    В отношении невменяемого лица, совершившего общественно опасное деяние, приговор не выносят. Освобождают от уголовной ответственности с применением принудительных мер безопасности и лечения постановлением или определением.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць