Культура1212

У Лондане прайшло асвячэнне Беларускага дома

А таксама прэзентацыя кнігі «Беларусы ў Вялікабрытаніі». Прыйшоў да беларусаў экс-пасол у Беларусі спадар Браян Бэнэт.

Пасьля рамонту зноў адчынілася заля паседжаньняў Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Заля знаходзіцца ў легендарным Беларускім доме на Пэн Роўд (паўночная частка Лондана), які быў першым домам, які беларуская дыяспара набыла для сваіх патрэбаў у 1948 годзе. Будынак быў першай афіцыйнай уласнасьцю беларускай дыяспары ў Заходнім сьвеце, у ім знаходзілася рэдакцыя «Беларуса на чужыне», а таксама жылі беларускія імігранты.

Асьвячэньне правёў грэка-каталіцкі сьвятар айцец Сяргей Стасевіч.

Мерапрыемства, што прайшло 17 красавіка, наведалі шматлікія госьці з арганізацый беларускай дыяспары ў розных краінах, у тым ліку старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

Зь вітальнымі словамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Латвіі і ЗША, прадстаўнік беларускай меншасьці Падляшша. Былі зачытаныя вітаньні ад беларускіх арганізацый у розных краінах сьвету. Сярод гасьцей былі былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт і вядомы брытанскі беларусіст Джым Дынглі.

На мерапрыемстве адбылася прэзэнтацыя кнігі Натальлі Гардзіенкі «Беларусы ў Вялікабрытаніі».

Кніга прысьвечаная мінуламу і сучаснасьці беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, распавядае гісторыю дзейнасьці беларускіх арганізацый на Альбіёне. Каб атрымаць кнігу з подпісам аўтара пасля прэзэнтацыі выстраілася нямалая чарга.

Каментары12

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

Жыхар Гомеля паабяцаў перадаць пасылку на 10 тысяч рублёў, але з’еў з яе ўсе прадукты4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць