Грамадства33

У інтэрнэце з'явілася «арыенціроўка» на расійскіх вайскоўцаў, якія згвалтавалі беларуску. Сілавікі абвяргаюць

У Міністэрстве ўнутраных спраў паведамілі, што «арыенціроўка» на вайскоўцаў, якіх нібыта шукае міліцыя ў Беларусі па падазрэнні ў згвалтаванні, з’яўляецца фэйкам.

У фэйкавай арыенціроўцы, распаўсюджанай адным з тэлеграм-каналаў, гаварылася, што здарэнне адбылося 10 жніўня: нібыта мужчыны ў камуфляжы сілай завялі жанчыну ў зацішнае месца.

Аднак у МУС падкрэслілі, што такая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Цяпер супрацоўнікі ГУБАЗіК праводзяць праверку, каб знайсці, хто распаўсюдзіў гэтыя звесткі.

У ведамстве таксама дадалі, што сітуацыя ў краіне і сталіцы, маўляў, застаецца спакойнай і пад кантролем міліцыі.

Каментары3

  • Добры чалавек
    19.08.2025
    Добра працуеце!
  • Мір
    19.08.2025
    У першую чаргу шукаюць тых, хто інфарміраваў.
  • Галя з Камароўкі
    19.08.2025
    А што з'яўляецца фэйкам: што дзяўчыну згвалцілі, што гэта былі вайскоўцы ці што іх шукае міліцыя? Падазраю, што апошняе, дык у гэткім разе рот іванька кубракова нават не схлусіў.

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць