Вечарына «Польскія вершы ХХ ст." 23 красавіка, «КнігарняЎгалерэі» (пр. Незалежнасці 37А), 19.00.
23 красавіка (пятніца) у «КнігарніЎгалерэі» (пр. Незалежнасці 37А) у межах чытанняў з часопісам «ПрайдзіСвет» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» пройдзе імпрэза «Польскія вершы ХХ стагоддзя».
Паэзія Станіслава Бараньчака, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага, Збігнева Герберта, Рышарда Крыніцкага, Баляслава Лесьмяна, Чэслава Мілаша, Тадэвуша Ружэвіча, Віславы Шымборскай — у арыгіналах і перакладах Лявона Баршчэўскага, Марыны Казлоўскай, Марыі Мартысевіч, Кацярыны Маціеўскай, Віталя Рыжкова, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкута і інш.
Пачатак у 19.00.
Уваход вольны.
Каментары