Аўто11

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?

У ДАІ нагадалі пра традыцыйную акцыю перад пачаткам навучальнага года: з 25 жніўня па 5 верасня ўсе транспартныя сродкі павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

Акцыя праводзіцца ў межах кампаніі «Увага — дзеці!», мэта якой — прыцягнуць увагу да бяспекі дзяцей на дарогах і папярэдзіць ДТЗ з іх удзелам.

Паводле звестак ДАІ, за сем месяцаў гэтага года на дарогах краіны загінулі 17 непаўналетніх (11 з іх былі пасажырамі, чацвёра — пешаходамі, двое — кіроўцамі), яшчэ 253 дзіцяці атрымалі траўмы.

Правілы дарожнага руху прадугледжваюць два абавязковыя перыяды ўключэння фар удзень: з 25 мая па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня.

За парушэнне патрабавання — штраф да трох базавых велічынь (цяпер гэта 126 рублёў). Пры першым выпадку магчымае папярэджанне.

Каментары1

  • политзек
    25.08.2025
    Да это должно быть ВСЕГДА..
    Ведь даже тупому понятно, что это простой и довольно эффективный способ повышения безопасности. даже краем глаза, даже в солнечную погоду шансы увидеть ТС со светом фар в несколько раз выше, чем без них.
    это неоспоримая аксиома, которую отлично знают те, кто это 2 раза в год вводит.
    ТАК ПОЧЕМУ НЕ ВСЕГДА?
    аргумент про "экономию", которой вообще-то нет, озвучивают только имбецилы.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць