Культура11

Выйшла кніга беларускай пісьменніцы з Новай Зеландыі Вольгі Касцюк

У выдавецтве Skaryna Press выйшаў дэбютны зборнік апавяданняў літаратаркі Вольгі Касцюк «Дубовые яблочкі». Як адзначаюць выдаўцы, гэты шчыры і смелы праект асабістага летапісу, які пачынаецца па-расейску, а заканчваецца на беларускай мове і на роднай аўтарцы паляшуцкай гаворцы, піша Bellit.info.

«Героі апавяданняў гэтай кнігі не звязаны паміж сабой, але іх гісторыі паяднаны адзіным мінулым і ўплеценыя ў падзеі, якія нікога з нас не пакінулі ўбаку. Адных герояў і гераіняў пазнаеш адразу; у іншых гісторыях і дыялогах бачыш сябе, сяброў або суседзяў», — гаворыцца ў анатацыі.

Вольга Касцюк жыве ў Новай Зеландыі (Аатэароа). Ейныя апавяданні, вершы, эсэ і пераклады публікаваліся ў часопісах, анталогіях і анлайн-выданнях па ўсім свеце. У сваёй творчасці яна часта закранае тэмы, актуальныя для фемінісцкай літаратуры, пытанні дэкаланізацыі і моў.

Папяровую кнігу можна купіць на сайце выдавецтва Skarynapress.com, а таксама на Амазоне і іншых кніжных пляцоўках.

Электронная версія кнігі даступная тут: Apple Books, Google Play Books, Kobo

У слове «Ад аўтаркі» Вольга Касцюк расказала, як стваралася кніга і якія тэксты яе склалі.

«»Дубовые яблочкі» пачыналіся з пратэстаў у 2020 го­дзе. На той час я ўжо восем год жыла ў Новай Зеландыі (Аатэароа) і не магла выходзіць на беларускія вуліцы, таму вырашыла пратэставаць сваімі апавяданнямі. Так на­ра­дзі­ліся многія тэксты гэтага зборніка. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў ім з’явіліся апавяданні пра вайну. Тады ж мяне пачало разрываць знутры, і мой лепшы сябра Б нагадаў мне, што мая бабуля, да якой я кожны дзень на ровары ездзіла па малако, была беларуска­моў­най і што разам з гэтым малаком я ўсмактала бе­ла­рускую мову. У той час я вельмі скептычна ад­нес­ла­ся да гэтага напаміну, але пасля амаль трыццаці год вырашыла пачаць пісаць па-беларуску. Так у «Дубовых яблочок» з’явіўся другі раздзел — «Мова».

Назва першага раздзела, «Язык.», заканчваецца кроп­кай, а ў другім, «Мова», яе няма. Гэта таму, што з языком я скончыла свае адносіны, а вось з мовай мае стасункі толькі пачынаюцца».

Каментары1

  • Орлов
    28.08.2025
    Новая Зеландия самое хорошее место для перехода на мову.

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў23

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны32

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў23

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць