Культура

Кіберпанк па-беларуску: у 2026 годзе выйдзе гульня Replaced, натхнёная «Бегуном па лязе»

На найбуйнейшай гульнявой выставе Gamescom 2025 у нямецкім Кёльне паказалі галоўныя навінкі індустрыі. Сярод іх — беларуская кіберпанкавая гульня Replaced. 

Фрагмент геймплэю гульні

На выставе, якая працягвалася з 20 па 24 жніўня, геймерам паказалі такія навінкі, як Hollow Knight: Silksong, Warhammer 40,000: Dawn Of War IV, кітайскую Black Myth: Wukong і іншыя — экшэны пра сярэднявечча, напалеонаўскія войны і будучыню, касмічныя прыгоды і нават дыснэеўскія жахі.

Сярод іх была і беларуская кіберпанкаўская прыгода Replaced ад Sad Cat Studios, студыі родам з Мінска, якая цяпер базуецца ў Гданьску. 

Сузаснавальнік студыі Ігар Грыцай даў інтэрв’ю выданню IGN і паказаў новы ўрывак геймплэю. Пра Replaced расказвае беларускі геймерскі канал «Рудзі».

Штучны інтэлект у чалавечым целе

У Replaced трэба будзе гуляць за штучны інтэлект R.E.A.C.H., які апынуўся ў целе свайго стваральніка. Герой трапляе ў Фенікс-Сіці — горад у альтэрнатыўнай Амерыцы 1980-х. Тут гісторыя пайшла іншым шляхам: у 1940-я гады ЗША скінулі бомбы не на Японію, а на сябе, што прывяло да выбуховага развіцця медыцыны і асабліва транспланталогіі.

У свежым фрагменце геймплэю распрацоўшчыкі паказалі змрочныя пейзажы горада. Па словах Грыцая, Replaced падымае пытанні пра тое, што значыць быць чалавекам. Свет і персанажы прапісаны падрабязна і раскрываюцца праз прадметы, дыялогі і дэталі асяроддзя.

Фрагмент геймплэю гульні

Натхняліся «Бэтменам» і «Бегуном па лязе»

Каманда брала за аснову баявую сістэму серыі Batman: Arkham. У кіно натхненнем сталі «Бягун па лязе 2049» (Blade Runner 2049) Дэні Вільнёва і «Апгрэйд» (Upgrade) Лі Уонэла — ідэя гульні з’явілася яшчэ ў 2018-м, калі гэтыя фільмы толькі выйшлі.

Асобна ў Sad Cat адзначаюць эксперыменты з камерай: каб кат-сцэны і геймплэй пераходзілі адзін у адзін без швоў, патрабуецца складаная тэхнічная праца.

Фрагмент геймплэю гульні

Па словах Грыцая, дамагчыся жаданага выніку даволі складана, бо Replaced не падобна на традыцыйны фільм або відэагульню, хаця некаторыя ідэі студыя спакойна запазычвае ў добрых прыкладаў у гульнявой індустрыі.

Доўгі шлях да рэлізу

Праект быў абвешчаны яшчэ ў 2021 годзе. За гэты час даты рэліза неаднаразова пераносіліся.

Аднак цяпер сітуацыя змянілася: асноўная частка распрацоўкі завершана, многія лакацыі перапрацаваны цалкам, для галоўнага героя створана сотні новых анімацый.

Фрагмент геймплэю гульні

Replaced рыхтуецца да выхаду на камп'ютарах і прыстаўках Xbox Series X|S. Па апошняй інфармацыі, рэліз запланаваны на вясну 2026 года, і цяпер гэта ўжо канчаткова.

Сярод даступных моў будзе і беларуская.

«Вядома, што падобныя праекты ад беларускіх распрацоўшчыкаў, якія таксама шануюць і дадаюць беларускую мову, мы падтрымліваем з усёй моцы. Але варта адзначыць, што гэта той прыклад, калі справа нават не ў гэтым, а што праект сапраўды выглядае вельмі амбіцыйна і шматабяцаюча», — адзначае блогер Рудзі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка11

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка11

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць