Вайна2525

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме

Пасля свайго выступлення на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму на Далёкім Усходзе Уладзімір Пуцін ізноў загаварыў пра вайну ва Украіне, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Contributor/ Getty Images 

Ён ізноў заявіў, што не бачыць вялікага сэнсу ў прамых кантактах з Уладзімірам Зяленскім, але гатовы да іх. Найлепшым месцам для правядзення такой сустрэчы, на думку расійскага прэзідэнта, будзе Масква.

«Украіна хоча сустрэчу, я гатовы, прыязджайце, мы забяспечым умовы для працы і бяспеку. Атрымліваецца, што мы гатовыя, але вы прыязджайце», сказаў Пуцін.

«Я сказаў, што сэнсу вялікага не бачу. Чаму? Таму што дамовіцца з украінскім бокам практычна немагчыма па ключавых пытаннях», — таксама заявіў ён.

Яшчэ нядаўна Кіеў выключаў магчымасці прамых кантактаў з Масквой, заявіў Пуцін. Калі дамоўленасці па доўгатэрміновым міры ва Украіне будуць дасягнуты, Расія будзе выконваць іх у поўным аб’ёме, сказаў прэзідэнт Расіі.

«Ёсць цяжкасці, якія заключаюцца ў тым, што любыя дамоўленасці павінны быць пацверджаны на рэферэндуме. Для гэтага трэба адменіць ваенны стан. Цяпер ва Украіне вялікія карупцыйныя праблемы, у турме сядзіць старшыня канстытуцыйнага суда, які мог бы замацаваць вынікі рэферэндуму па адчужэнні тэрыторый».

Каментары25

  • Рэферэндумы - метад Расеі па анэксіі тэрыторый суседніх краін
    05.09.2025
    Рэферэндумы - метад Расеі па анэксіі тэрыторый суседніх краін.
    Відэа "Рэферэндум па Канстытуцыі ‒  механізм анэксіі Беларусі | Юры Беленькі"
  • Алекс
    05.09.2025
    Ботоксный, что ты несешь? Забудь свои влажные фантазии наконец. Зеленский если и окажется в московии, то только на танке - обсуждать отчуждение КурНР, БелгородНР, и прочих "НР".
  • Нават цікавей!
    05.09.2025
    Рэферэндум , як раз з Кёнігсбергам усё зразумела і без рэферэндумау́ - СССР павінен быу́ яго аддаць яшчэ у́ далёкім 1975 годзе!
    І з сахалінам-курыламі таксама. Мірнай дамовы з Японіяй у РФ няма!

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць