Свет

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

У ЗША пракаментавалі сённяшні абстрэл Ізраілем сталіцы Катара Дохі, у якой прадстаўнікі руху ХАМАС нібыта сабраліся, каб абмеркаваць магчымасць перамір’я і абмен палоннымі. 

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт паведаміла, што прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф папярэдзіў катарскія ўлады пра будучы ўдар, пацвердзіўшы тым самым здагадкі, што атака Ізраіля была ўзгодненая з Вашынгтонам.

Паводле слоў Левіт, сам Трамп асабліва занепакоены тым, што ўдар быў нанесены менавіта на тэрыторыі Катара. Ён патэлефанаваў эміру і прэм’ер-міністру гэтай краіны, падзякаваў ім за падтрымку і сяброўства з ЗША і запэўніў, што такога больш не паўторыцца.

«Наносіць аднабаковыя авіяўдары па Катару — суверэннай краіне і блізкай саюзніцы ЗША, якая старанна працуе і, рызыкуючы, дапамагае нам у пасярэдніцтве дзеля міру, — не спрыяе мэтам ні Ізраіля, ні Амерыкі. Аднак ліквідацыя ХАМАС, які нажываўся на пакутах жыхароў Газы, з'яўляецца годнай мэтай», — сказала Кэралайн Левіт.

Паводле яе слоў, Трамп, даведаўшыся пра тое, што Ізраіль рыхтуе атаку па Досе,

«неадкладна даручыў спецпрадстаўніку Уіткафу паведаміць катарцам пра будучую атаку, што той і зрабіў».

Акрамя таго, яна паведаміла, што Трамп таксама правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць